17.09.2019 9:49

Ахова працы: захаваць жыццё і здароўе работнікаў

У раёне прайшоў тэматычны дзень па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму. У маштабах краіны такія мерапрыемствы былі ініцыяваныя Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнікі райвыканкама і профільныя спецыялісты наведалі Маладзечанскі лясгас,
УП «Камунальнік», Маладзечанскі аўтапарк, а таксама будаўнічы аб’ект у раёне індывідуальнай забудовы (РІЗ) «Фестывальны», на якім працуюць спецыялісты ААТ «Спецбудмеханізацыя».

Праверку праводзілі намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Барада, намеснік начальніка аддзела працоўных адносін гэтага ўпраўлення Марына Корсак, інспектар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Вольга Дайняк.

Удзельнікі тэматычнага дня праверылі ўмовы працы ў структурных падраздзяленнях прадпрыемстваў, правільнасць вядзення дакументацыі, звярнулі ўвагу на стан нагляднай агітацыі.

Прадпрыемствы для наведвання былі выбраны невыпадкова. Спецыялісты суб’ектаў гаспадарання працуюць у складаных умовах, падвяргаюцца павышанай рызыцы. Таму да работнікаў прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні.

— У лясгасе на мерапрыемствах па прафілактыцы вытворчага траўматызму не эканомяць, — падкрэсліў начальнік бюро па ахове працы прадпрыемства Андрэй Ікан.
– Рэгулярна праводзяцца інструктажы па тэхніцы бяспекі, выкарыстоўваюцца навучальныя фільмы і спецыяльныя камп’ютарныя праграмы. Усе работнікі забяспечаны спецадзеннем і спецабуткам. Асаблівая ўвага надаецца
спецыялістам, занятым на валцы і тралёўцы лесу. Усё гэта дапамагае звесці выпадкі вытворчага траўматызму да мінімуму.

Як адзначыў начальнік аддзела аховы працы УП «Камунальнік» Андрэй Асмалоўскі, работнікі, занятыя на небяспечных участках, перад зменай праходзяць медыцынскі агляд. У спецыялістаў ёсць магчымасць павысіць сваю кваліфікацыю. Кожны няшчасны выпадак аналізуецца, робяцца неабходныя высновы.

— Спецыфіка нашага прадпрыемства ў тым, што трэба забяспечваць выкананне патрабаванняў як аховы працы, так і дарожнай бяспекі, — паведаміла вядучы інжынер па ахове працы Маладзечанскага аўтапарка Алена Федаровіч. – Для гэтага распрацаваны і зацверджаны адпаведныя інструкцыі, праводзіцца мэтавая праверка ведаў. Вадзіцелі праходзяць перадрэйсавы медагляд. Рэгулярна правяраецца камплектацыя аптэчак у транспартных сродках. Створаны падменны фонд спец-
адзення. Вялікую дапамогу адміністрацыі аказваюць грамадскія інспектары па ахове працы.

— Мэта гэтага мерапрыемства – захаваць жыццё і здароўе работнікаў, — падсумаваў вынікі тэматычнага дня Генадзій Актанаровіч. – Для гэтага неабходна даводзіць да людзей правілы бяспечных паводзін на вытворчасці, дасканала выконваць заканадаўства аб ахове працы, павышаць дысцыпліну. У гэтых кірунках у раёне робіцца многае.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/5319-akhova-pratsy-zakhavats-zhytstsjo-i-zdaro-e-rabotnika.html#sigProId45f808d0e0
Прочитано 788 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.