20.08.2019 10:26

Уборачная кампанія на Маладзечаншчыне практычна завяршылася

Перадавікі жніва будуць адзначаны ў час раённага свята «Дажынкі» ў Радашковічах.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета".

Свой уклад у раённы каравай уносілі камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі, работнікі зернесушыльных комплексаў, механікі, аграномы, інжынеры, кіраўнікі гаспадарак… Перадавікі жніва будуць адзначаны ў час раённага свята «Дажынкі» ў Радашковічах.
Аднак папярэднія вынікі спаборніцтва сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі можна ўжо падводзіць.

Валавы збор збожжавых і зернебабовых перавысіў леташнія паказчыкі.

Так, па стане на канец мінулага тыдня тысячны рубеж у намалоце збожжа і зернебабовых пераадолелі 32 камбайнавыя экіпажы, двухтысячны – чатыры. Вадзіцеляў-«тысячнікаў» у раёне было 24, «двухтысячнікаў» — 5. Адзін вадзіцель вывез з палёў больш за тры тысячы тон збожжа новага ўраджаю.

Найбольшая колькасць «тысячнікаў» — у ААТ «Гарадзілава». На перадавых пазіцыях таксама ААТ «Палачаны», ААТ «Селеўцы», аграфірма «Лебедзева», ААТ «Хоўхлава».
Найлепшых вынікаў дабіліся брыгады зернесушыльных комплексаў пад кіраў-
ніцтвам Аляксандра Анопа (ААТ «Палачаны») і Алега Ігнатовіча (ААТ «Гарадзілава»). На іх ліку было адпаведна 7800 і 7400 тон высушанага збожжа.

У час жніва райвыканкам і райкам прафсаюза работнікаў АПК адзначылі каля 100 удзельнікаў уборачнай кампаніі. Падзячныя пісьмы, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі атрымалі ўсе «тысячныя» і «двухтысячныя» камбайнавыя экіпажы, а таксама вадзіцелі, якія першымі ў раёне пераадольвалі адна-, двух і трохтысячны рубеж у перавозцы ўраджаю з палёў на зернесушыльныя комплексы.

 

Прочитано 139 раз Последнее изменение 20.08.2019 10:26
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить