13.08.2019 11:12

Ветроэнергетическая установка может появиться около Полочан

У Маладзечанскім раёне праходзіць грамадскае абмеркаванне ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва ветраэнергетычнай станцыі ў раёне аграгарадка Палачаны.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Ветраэнергетыка з’яўляецца ў нашай краіне перспектыўным напрамкам развіцця энергетычнай галіны. Цяпер колькасць установак, якія пераўтвараюць сілу ветру ў электрычны ток, у Беларусі набліжаецца да ста. У раёне Навагрудка створаны ветрапарк.

Як сказана ў справаздачы аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе плануемай гаспадарчай дзейнасці аб’екта, заказчыкам эксплуатацыі ветраэнергетычнай устаноўкі выступае ТАА «Велес-Міт». Крыніца фінансавання будаўніцтва — уласныя сродкі суб’екта гаспадарання.

Устаноўка дазволіць выпрацоўваць экалагічна чыстую энергію, якая не ўносіць «уклад» у глабальнае пацяпленне, кіслотныя дажджы і смог, зніжае шкодныя выкіды. Таксама яна знізіць выдаткі прадпрыемства за кошт замяшчэння спажыванай электраэнергіі ад энергасістэмы.

Даказана, што ветрагенератар магутнасцю 1 МВт скарачае штогадовыя выкіды ў атмасферу вуглякіслага газу на 1800 тон, аксіду серы — на 9 тон, аксіду азоту — на 4 тоны.

 

Прочитано 180 раз Последнее изменение 13.08.2019 11:12
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить