12.08.2019 9:19

В Молодечненском районе многодетным семьям выплачивают материальную помощь

Штогод выплаты да новага навучальнага года ажыццяўляецца ў рамках рэспубліканскай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации.

Згодна з рашэннем раённага Савета дэпутатаў, усяго запланавана выплаціць дапамогу 1464 сем’ям, у якіх выхоўваецца 2768 школьнікаў, паведаміла Іна Мянцюк, намеснік дырэктара раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Адпаведна рашэнню раённага выканаўчага камітэта сума аднаразовай дапамогі складае 55 рублёў на кожнага вучня. Выплачваецца яна ў раённым тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва па адрасе: вул. Таўлая, 4.

Для таго, каб яе атрымаць, адзін з мнагадзетных бацькоў павінен напісаць заяву. Таксама неабходна прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць, што ў сям’і выхоўваюцца трое і больш дзяцей і што яны займаюцца ў сярэдніх агульнаадукацыйных установах адукацыі ці ў сярэдніх спецыяльных (на узроўні агульнай сярэдняй адукацыі). Па інфармацыі Іны Мянцюк, амаль палова такіх мнагадзетных сем’яў ужо атрымала аднаразовую дапамогу.

Акрамя таго, сем’ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, аказваецца гуманітарная дапамога: школьнікам выдзяляюцца адзенне, абутак, якія прыносяць у цэнтр жыхары горада і раёна.

Прочитано 365 раз Последнее изменение 12.08.2019 9:19
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить