09.08.2019 11:36

Як арганізавана харчаванне на жніве

Нездарма кажуць, што добры работнік — сыты работнік. У ААТ «Хоўхлава» гэта разумеюць, таму і забяспечваюць хлебаробаў якасным, каларыйным і смачным харчаваннем.

Як арганізавана харчаванне на жніве "Маладзечанская газета".

Як адзначыла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі таварыства Алена Нявера, гарачыя абеды дастаўляюцца прама на месца, дзе працуюць удзельнікі жніва (на поле, зернесушыльны комплекс і г.д.). Меню складаецца з улікам просьбаў і пажаданняў работнікаў. За кошт прафсаюзаў была закупленая сталовая мэбля, якая выкарыстоўваецца ў палявых умовах.

Абеды гатуюцца на кухні ў пасёлку Беразінскае. Мабільная сталовая першых абслугоўвае камбайнераў і вадзіцеляў. Потым едзе па маршруце далей. У людзей ёсць магчымасць памыць рукі, паесці гарачыя стравы. Палову кошту абедаў аплачвае гаспадарка.

— Акрамя абедаў, удзельнікі жніва забяспечваюцца падвячоркамі, мінеральнай вадой. У меню — разнастайныя стравы. Смачныя, апетытныя. Людзі ядуць з задавальненнем. Некаторыя нават дабаўкі просяць. Адзначаюць, што абеды прыгатаваныя па-дамашняму. А падсілкаваўшыся, бяруцца за справу з новымі сіламі, — расказала Алена Нявера.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/5055-yak-arganizavana-kharchavanne-na-zhnive.html#sigProId67d6909950
Прочитано 130 раз Последнее изменение 09.08.2019 11:36
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить