16.07.2019 14:40

В Молодечно ремонтируют улицу Чкалова

Па вуліцы Чкалава ля гаспадарчага магазіна хадзіў даволі часта. І штораз абураўся яе нядобраўпарадкаванасцю. Вышчарблены асфальт, ямы на праезнай частцы. Праблемы былі і ў вадзіцеляў, і ў пешаходаў. Нязручнасці адчувалі і вучні СШ №2. Цяпер вуліцу рамантуюць.

Калі прыехалі на месца, работы былі ў самым разгары. Выконвалі рамонт спецыялісты адкрытага акцыянернага таварыства «Спецбудмеханізацыя». Яны клалі плітку,
устанаўлівалі бардзюры. Замест старога асфальту з’явіцца новы.

— На аб’екце задзейнічаны дзясяцера чалавек, — паведаміў прараб Дзмітрый Макей. – На першым этапе наша задача – адрамантаваць участак ад скрыжавання вуліц Чкалава і Машэрава да сярэдняй школы №2. Рамонт праводзіцца якасна, выконваюць яго вопытныя спецыялісты. На рахунку кожнага шмат такіх аб’ектаў, і не толькі ў нашым горадзе.

Трэба адзначыць, што немалаважнае значэнне мае «грамадскі кантроль». За ходам работ назіраюць мясцовыя жыхары. Прахожыя падбадзёрваюць будаўнікоў і жадаюць ім поспехаў. Людзі радуюцца, што вуліца стане больш камфортнай і бяспечнай. Тут з’явяцца тратуары, лягчэй будзе манеўраваць транспарту.

— Наш калектыў перамагае ў тэндарах на рамонт, будаўніцтва і добраўпарадкаванне многіх аб’ектаў, — паведаміў дырэктар ААТ «Спецбудмеханізацыя» Канстанцін Манюк.

– Адбываецца гэта дзякуючы якасці і аптымальным тэрмінам будаўніцтва. Таварыства ўпэўнена трымаецца на рынку будаўнічых работ. Цяпер нашы спецыялісты ўзводзяць інтэрнат і дарогу да яго ў аграгарадку Прылукі Мінскага раёна, пракладваюць інжынерныя сеткі і добраўпарадкоўваюць тэрыторыю вакол новай малочнатаварнай фермы ля вёскі Мароські, працуюць у раёнах індывідуальнай забудовы ў Маладзечне, Чысці, Нарачы... Арганізацыя мае дастойную дзелавую рэпутацыю, і гэта з’яўляецца нашай канкурэнтнай перавагай.

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/4888-v-molodechno-remontiruyut-ulitsu-chkalova.html#sigProId97a7a73bfa
Прочитано 237 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить