19.06.2019 10:03

«Зялёнае жніво»: людзі працуюць з поўнай аддачай

Механізатара Сяргея Шуляка ў калектыве Маладзечанскай сортавыпрабавальнай станцыі паважаюць і цэняць за прафесіяналізм, да яго парад прыслухоўваюцца. Работнік зарэкамендаваў сябе як выдатны спецыяліст, які добрасумленна выконвае і грамадскія абавязкі. Так, па выніках мінулага года ён быў прызнаны лепшым грамадскім інспектарам па ахове працы ў вобласці.

Сяргея Шуляка (у цэнтры) віншуюць Уладзімір Саланенка і дырэктар Маладзечанскай сортавыпрабавальнай станцыі Сямён Кацуба. Сяргея Шуляка (у цэнтры) віншуюць Уладзімір Саланенка і дырэктар Маладзечанскай сортавыпрабавальнай станцыі Сямён Кацуба. "Маладзечанская газета"



Павіншаваць Сяргея Віктаравіча прыехаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка. Цырымонія адбылася прама на полі ля вёскі Гаеўцы ў час «зялёнага жніва». Яна не заняла шмат часу. У перыяд корманарыхтоўкі дарагая кожная хвіліна.

— Як грамадскі інспектар сачу за выкананнем тэхнікі бяспекі маімі калегамі, калі трэба – падказваю ім, як і што трэба правільна рабіць, узнімаю перад адміністрацыяй адпаведныя пытанні, — гаворыць Сяргей Шуляк. — Сам імкнуся быць прыкладам для іншых. Каб работа была бяспечнай, трэба ўлічваць шмат фактараў. Напрыклад, нельга дапускаць засмечвання спецыялізаванай тэхнікі расліннай масай. Гэта адна з асноўных мер прафілактыкі пажараў, асабліва ў спёку. Неабходна выконваць пітны рэжым. У арганізацыі гэта разумеюць, таму рэгулярна забяспечваюць работнікаў мінеральнай вадой. Добра арганізавана харчаванне ўдзельнікаў корманарыхтоўкі. Нават у самы напружаны сельскагаспадарчы перыяд работнікі маюць выхадны дзень. Дзякуючы такому падыходу людзі працуюць з поўнай аддачай.

Трэба сказаць, Сяргею Шуляку было з каго браць прыклад. На Маладзечанскай сортавыпрабавальнай станцыі працаваў механізатарам яго бацька. Цяпер сын працягвае яго справу. За дзесяць гадоў работы асвоіў амаль усе віды тэхнікі. Ён выдатны трактарыст, калі трэба, садзіцца за штурвал збожжаўборачнага і буракаўборачнага камбайна, працуе на корманарыхтоўчым комплексе. Жыве ў Маркаве. Разам з жонкай гадуе двух сыноў. Хлопчыкі любяць бацькоў і родны край. Таму можна спадзявацца, што працоўная дынастыя прадоўжыцца.

— Конкурс на лепшага грамадскага інспектара па ахове працы штогадовы, праводзіць яго Мінскі абкам прафсаюза работнікаў АПК, — расказаў Уладзімір Саланенка. – Асноўныя задачы конкурсу – матываваць аграрыяў захоўваць тэхніку бяспекі, развіваць сістэму грамадскага кантролю ў гэтай сферы. Людзям патрэбныя канкрэтныя прыклады добрасумленных адносін да працы. Тады яны і самі імкнуцца быць дысцыплінаванымі ў выкананні прафесійных абавязкаў. Таму грамадскімі інспектарамі становяцца лепшыя работнікі суб’ектаў гаспадарання.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 211 раз Последнее изменение 19.06.2019 10:03
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить