12.06.2019 15:37

Трамбаванне зялёнай масы ідзе кругласутачна

У планах работнікаў ААТ «Усход-Агра» нарыхтаваць больш за 13 тысяч тон сенажу. Адпаведная работа вядзецца на высокім узроўні. Аграрыі робяць усё, каб буйная рагатая жывёла ў стойлавы перыяд была забяспечана высакаякаснымі кармамі.

— Дробязей у корманарыхтоўцы няма. Каб вынікі кампаніі былі добрыя, трэба ўлічваць многія фактары, — адзначыў брыгадзір гаспадаркі Аляксей Раўко, з якім мы сустрэліся ў час закладкі сянажнай траншэі ва ўрочышчы «Раеўскае балота». – Асабліва важна ў час «зялёнага жніва» выконваць тэхналогію нарыхтоўкі зялёнай масы. Справа ў тым, што кармы высокай якасці дазваляюць знізіць сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі. Яны ўтрымліваюць шмат пажыўных рэчываў, што немалаважна пры адкорме сельскагаспадарчых жывёл.

Спецыяліст падкрэсліў, што сянаж трэба закладваць толькі нарматыўнай вільготнасці. Яна кантралюецца пастаянна. Правяраецца кожная партыя зялёнай масы, якая паступае з палёў.

Таксама дакладна выконваюцца тэрміны і тэхналогія касьбы. Злакі ўбіраюцца, калі ўступаюць у фазу каласавання, бабовыя — бутанізацыі і пачатку цвіцення. Спецыяльнае абсталяванне для ўнясення кансервантаў устаноўлена на корманарыхтоўчых комплексах. Кансерванты або ўтрымліваюць спецыфічныя бактэрыі, або стымулююць развіццё гэтых мікраарганізмаў. У выніку колькасць кармавых адзінак у масе сенажу павялічваецца.

— Знізіць сабекошт корманарыхтоўкі, а значыць, павялічыць рэнтабельнасць жывёлагадоўчай прадукцыі магчыма і за кошт рацыянальнага размяшчэння сянажных траншэй. Тая, дзе мы знаходзімся, абслугоўвае некалькі ферм. А дастаўляецца сюды зялёная маса з бліжэйшых палёў. У выніку эканомяцца час і гаруча-змазачныя матэрыялы, — адзначыў Аляксей Раўко.

Брыгадзір паведаміў, што трамбаванне зялёнай масы на траншэі ідзе кругласутачна. У рабоце задзейнічаны магутны «Амкадор». Экіпажы мяняюцца пазменна.

— Удзельнікі корманарыхтоўкі матываваныя на хуткую і якасную работу, — уступіла ў размову галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Усход-Агра» Ганна Карней. – У гаспадарцы распрацаваны нарматывы закладкі сянажных траншэй у залежнасці ад танажу. Калі яны выконваюцца, людзі атрымліваюць прэміі.
Як і належыць, для ўдзельнікаў кампаніі арганізавана гарачае харчаванне. Яны атрымліваюць падвячорак, мінеральную ваду, забяспечаны спецадзеннем. Усё неабходнае для вырашэння харчовага пытання для статку буйной рагатай жывёлы ў стойлавы перыяд у гаспадарцы выконваецца.


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/4690-trambavanne-zyaljonaj-masy-idze-kruglasutachna.html#sigProId69305d5b5a
Прочитано 316 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить