21.05.2019 12:10

Падкормліваем, вапнуем, полем

У раёне актыўна працягваюцца палявыя работы. Гаспадаркі Маладзечаншчыны сеюць і падсяваюць шматгадовыя травы, праводзяць перазалужэнне палёў і хімічную праполку сельскагаспадарчых культур, вапнаванне глебы.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Так, па стане на 20 мая ў раёне пасеяна 1404 гектары шматгадовых траў з 1701 запланаванага. Перазалужэнне праведзена на 1812 гектарах (па плане трэба 3077 гектараў). Вапнаванне выканана на 273 гектарах з амаль 920 за-
планаваных.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы завяршаюць другую падкормку азотам азімага рапсу. Усяго адпаведныя работы трэба выканаць на 3360 гектарах. Таксама падкормлена азотам больш за палову плошчаў сенажаці і пашы.

Хімічная праполка праведзена на 3519 гектарах яравых збожжавых з 7200 намечаных. Камяні прыбраныя на 8541 гектары палёў.

Прочитано 393 раз Последнее изменение 21.05.2019 12:10
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить