22.04.2019 8:37

На Маладзечаншчыне прайшоў рэспубліканскі суботнік

20 красавіка прайшоў рэспубліканскі суботнік. Па традыцыі ўдзел у ім прынялі дэпутаты, прадстаўнікі органаў улады, працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні, актыўныя грамадзяне.

На Маладзечаншчыне прайшоў рэспубліканскі суботнік "Маладзечанская газета"

На брацкай магіле ў скверы па вуліцы Язэпа Драздовіча, за тэатрам лялек «Батлейка», наводзілі парадак спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дзіцячай школы мастацтваў, актывісты БРСМ. УП «Камунальнік» прадаставіла транспарт, забяспечыла неабходным інвентаром.

Кожны знайшоў прымяненне сваім сілам. А талакой любая справа ладзіцца. Сонечнае надвор’е спрыяла рабоце, ды і настрой у людзей быў бадзёры. Супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у добрых пачынаннях. Многія з іх – члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Як руплівыя гаспадыні загадзя рыхтуюцца да свята, так і актывісты стараліся кожны куточак тэрыторыі зрабіць чыстым, прываблівым.

Калектыў дзіцячай школы мастацтваў, члены БРСМ таксама задавалі добры тон: апалае лісце, галлё адпраўлялі на сметнік.

— Лічу, што грамадзянскі абавязак кожнага з нас — прыняць удзел у навядзенні парадку на зямлі, месцах воінскай славы. Гэтаму надаецца ўвага на дзяржаўным узроўні, — падкрэсліла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч.

— Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кожны помнік павінен быць ва ўзорным стане. На жаль, ветэранаў вайны становіцца ўсё менш. Памяць пра гераіч-
нае мінулае працягваецца ў стваральных справах новых пакаленняў, — адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская, якая таксама прыняла ўдзел у суботніку. — У гэты дзень больш за дзесяць тысяч чалавек аб’ядналі намаганні, каб зрабіць сваю малую радзіму квітнеючай.

Жыхары Маладзечаншчыны працавалі на знакавых месцах, ля сваіх арганізацый, садзілі дрэвы, дапамагалі рыхтаваць да летняга сезона аздараўленчы лагер «Івалга». Наша Беларусь – зялёная, чыстая краіна. Цяпер яна стане яшчэ больш прыгожай.

Фота: Віталій КРУПЯНЬКОЎ.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/4436-na-maladzechanshchyne-prajsho-respublikanski-subotnik.html#sigProId8c4b926459
Прочитано 476 раз Последнее изменение 22.04.2019 8:37
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить