18.04.2019 12:02

У Маладзечне закладзена алея сямейных дрэў

З такой ініцыятывай выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Рэалізавана яна была пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мінскага абласнога і Маладзечанскага раённага выканаўчых камітэтаў. У акцыі прынялі ўдзел пары, якія толькі збіраюцца ажаніцца, маладыя сем’і і сем’і з салідным стажам сумеснага жыцця. Для пасадкі былі падрыхтаваныя саджанцы клёнаў. І невыпадкова: гэтыя дрэвы сімвалізуюць сямейны дабрабыт, каханне і вернасць. Іх спрадвеку шанавалі ў Беларусі. А традыцыя высаджваць дрэвы з нагоды значных сямейных падзей існуе на нашых землях многія стагоддзі.

У гонар пасадкі сямейных дрэў устаноўлены спецыяльны знак. У гонар пасадкі сямейных дрэў устаноўлены спецыяльны знак. "Маладзечанская газета"

Як падкрэсліла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч, якая таксама садзіла дрэвы, закладка алеі азначае пераемнасць пакаленняў, вяртанне да традыцый. Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць у Год малой радзімы.

Намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская адзначыла, што высаджаныя клёны сімвалізуюць любоў і сямейныя каштоўнасці. Яны стануць часткай сямейнай гісторыі і яшчэ больш зблізяць прадстаўнікоў усіх пакаленняў.

— Год малой радзімы прадугледжвае не толькі навядзенне парадку на зямлі. Ён нацэльвае нас ствараць новае, працаваць на карысць краіны, вобласці, горада, раёна. Дзеткі, якія дапамагаюць закладваць алею, будуць ганарыцца, што прынялі ўдзел у такім прыгожым мерапрыемстве, — зазначыла Алеся Аляксандраўна.

Па словах другога сакратара Мінскага абкама БРСМ Уладзіміра Багданава, наш горад для старту ініцыятывы быў выбраны невыпадкова. Маладзечна з’яўляецца прызнаным культурным і маладзёжным цэнтрам Міншчыны. Тут адбываецца шмат значных для вобласці і рэспублікі падзей. Моладзь Маладзечаншчыны заўсёды ў авангардзе карысных спраў.

З пачаткам рэалізацыі сацыяльна-экалагічнай ініцыятывы ўдзельнікаў акцыі павіншаваў начальнік аддзела прававой, кадравай і арганізацыйнай работы Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Угрын. Ён выказаў надзею, што на алеі з’явіцца шмат новых дрэў.

Дарэчы, уступленне ў шлюб не адзіная нагода для пасадкі сямейнага дрэва. Ёю можа стаць нараджэнне дзіцяці або гадавіна сумеснага жыцця.

Работа закіпела. Было бачна, што закладваюць алею сем’і дружныя, згуртаваныя. Маладыя дрэўцы «пасяліліся» недалёка ад вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Новая алея гарманічна ўпісалася ў ландшафт парку і выйгрышна глядзіцца на фоне Летняга амфітэатра.

Сваё сямейнае дрэва пасадзілі Мікалай Хрэшчык, яго дачка і зяць Аляксандра і Віктар, а таксама ўнучка Вікторыя.

— Па меры росту сямейнага дрэва будзе мацнець і наша сям’я, — падзялілася думкамі Аляксандра. – Гэта алея стане адным з нашых любімых месцаў у горадзе. А пасаджаны клён мы будзем пастаянна даглядаць, сачыць за ім.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ. 

Больш фота http://www.mgazeta.by    

Прочитано 955 раз Последнее изменение 18.04.2019 12:02
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить