18.04.2019 10:43

Пасяўная-2019. Вясеннія палявыя работы ў «Маркава»

У Беларусі практычна завершана сяўба ранніх яравых збожжавых. Гаспадаркі прыступілі да пасеву лёну, цукровых буракоў, іншых культур. Такая задача стаіць і перад работнікамі СГФ «Маркава» ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс». І яна паспяхова вырашаецца.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

-- Пасяўная сёлета пачалася першага красавіка, -- адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Дашкевіч. – А вось падрыхтоўка да яе вялася з восені мінулага года. Прыводзілася ў парадак тэхніка, набываліся насенне і мінеральныя ўгнаенні. Такім чынам, ранняя вясна не была нечаканай. Пасеў ранніх збожжавых правялі за 10 дзён у запланаваныя тэрміны. Уся вільгаць на палях закрытая. Радуе, што азімыя выдатна перанеслі халодны перыяд года. Перасяваць палі не патрабуецца. Дарэчы, урадлівасць у гаспадарцы сярэдняя па раёне. Аднак яна значна павышаецца пасля ўнясення арганічных і мінеральных угнаенняў.

Як падкрэсліў Юрый Уладзіміравіч, да вясенніх палявых работ людзі ставяцца надзвычай адказна. Механізатары і вадзіцелі працуюць з поўнай аддачай. Яны забяспечаны спецадзеннем і гарачым харчаваннем. Павышае матывацыю дасканала распрацаваная і даведзеная да работнікаў сістэма прэміравання. Вялікая ўвага надаецца тэхніцы бяспецы.

Вясеннія палявыя работы ў гаспадарцы арганізаваныя на высокім узроўні. У гэтым мы пераканаліся асабіста. Гаварылі на полі недалёка ад Маркава. Літаральна некалькі хвілін хапіла, каб на палеткі выехалі два энерганасычаныя «Беларусы» з пасяўнымі агрэгатамі, развярнуліся, «заправіліся» збожжам і пачалі сеў. Усё як па нотах. Пракаменціраваў работу дырэктар таварыства Тадэвуш Зарэцкі:

-- Час, тэрміны і віды вясенніх палявых работ былі вызначаны загадзя. Удзельнікі пасяўной дакладна іх прытрымліваюцца. У выніку не траціцца час, вытрымліваюцца агратэхнічныя нарматывы. Пасля завяршэння сяўбы ранніх збожжавых засяваюцца палі, прызначаныя пад лён і цукровыя буракі. Затым на чарзе кукуруза. Сяўбу «царыцы палёў» плануем завяршыць да пачатку мая.

Збожжа да пасяўных агрэгатаў падвозяць спецыяльна падрыхтаваныя машыны. Дзякуючы гэтаму выключаюцца страты насення. Усяго ў гаспадарцы пад кукурузу адведзены 350 гектараў (у тым ліку на зярняты – 126 гектараў). Лён зойме 600 гектараў.

Тадэвуш Мечыслававіч больш падрабязна спыніўся на вытворчасці «беларускага шоўку». Культура гэта працаёмкая. Яна патрабуе строгага выканання тэхналогіі пасадкі, вырошчвання і ўборкі. А без падрыхтаваных спецыялістаў і спецыяльнай тэхнікі атрымаць высокі ўраджай немагчыма.
-- У СГФ «Маркава» падрыхтаваныя ўжо кадры для работы на спецыялізаванай тэхніцы. Пад ільнаводства ў гаспадарку прадугледжана пастаўка трох ільноўборачных камбайнаў, агрэгата па ўборцы камянёў, некалькіх трактароў з прычэпамі. Мэтавыя інвестыцыі павінны скласці амаль чатырыста тысяч рублёў, -- адзначыў дырэктар таварыства.

Тадэвуш Зарэцкі дадаў, што Маладзечанскі райаграсэрвіс дапамагае іншым сельскагаспадарчым арганізацыям раёна праводзіць вясеннія палявыя работы. На прадпрыемстве адрамантавалі для гаспадарак шмат адзінак абсталявання, прывялі ў парадак рухавікі для аўтатрактарнага парку, пасяўныя агрэгаты. Спецыяльны механізаваны атрад вывозіў угнаенні на палі ААТ «Заскавічы» і «Селеўцы». Работнікі таварыства гатовы выканаць самыя розныя заяўкі на рамонт тэхнікі і тым самым унесці яшчэ большы ўклад у раённы каравай.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/4421-pasya-naya-2019-vyasenniya-palyavyya-raboty-markava.html#sigProIdb948926601
Прочитано 837 раз Последнее изменение 18.04.2019 10:43
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить