12.04.2019 16:46

Пасяўная-2019. Адзін дзень у Селеўцах

Вясеннія палявыя работы на Маладзечаншчыне ў самым разгары. Пасяўныя комплексы штурмуюць палі з раніцы да вечара. На поўную магутнасць задзейнічана іншая тэхніка.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"



Спрыяе хлебаробам і надвор’е. Аднак лёс будучага ўраджаю вырашаюць менавіта людзі. У ААТ «Селеўцы» гэта разумеюць, таму вялікую ўвагу надаюць арганізацыі працы. У гэтым карэспандэнт «МГ» упэўніўся, калі разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімірам Саланенкам наведаў гаспадарку. Суправа-
джаў нас кіраўнік калектыву Уладзімір Карась.
***
Наш імправізаваны рэйд пачаўся са сталовай. І гэта невыпадкова. У час пасяўной механізатары і вадзіцелі працуюць у падоўжаную змену. Таму арганізацыя гарачага харчавання – гэта адначасова неабходнасць, патрабаванне кіраўніцтва раёна, вобласці і рэспублікі, а таксама паказчык павагі да чалавека працы.
У сталовай нас дружна павіталі ўдзельнікі вясенніх палявых работ. Было бачна, што апетыт у хлебаробаў добры. Повар Ірына Юнцэвіч толькі паспявала падаваць порцыі.
Да таго ж аграрыяў чакала каларыйная «ссабойка».

— Як бачыце, людзі ў нас абедаюць у камфортных умовах, — адзначыў кіраўнік гаспадаркі. – У іх ёсць магчымасць памыць рукі, паслухаць музыку па радыё, падзяліцца навінамі. Ды і час не траціцца. Лепш аргані-
заваць падвоз людзей у сталовую, чым «ганяцца» за хлебаробамі з абедам па палях. У Селеўцах працуе і душавая. Такім чынам, бытавыя ўмовы для аграрыяў у нас адны з лепшых у раёне. Прычым работа ў адпаведным кірунку вядзецца не для паказухі, а для людзей.

Дакладна, як у войску

Па дарозе на поле заехалі на мехдвор гаспадаркі. Адзначылі чысціню і парадак. Ніхто не сядзеў без справы. Трактарыст-машыніст Дзмітрый Майсевіч заканчваў агляд тэхнікі перад выездам у чарговы рэйс.

— Цяпер на энерганасычаным «Беларусе» перавожу арганіку, — гаворыць мужчына. – Тэхніка добрая, не падводзіць. Каб так было і надалей, даглядаю яе. У гаспадарцы падабаюцца адносіны да работнікаў. Дакладна вытрымліваецца расклад працы. Расцэнкі ведаю, сам магу разлічыць, колькі атрымаю за змену. За дадатковы час расцэнка павышаная. Пасля завяршэння пасяўной буду працаваць на корманарыхтоўцы – падвозіць зялёную масу да сянажных ям.

— Змена ў час пасяўной доўжыцца з сямі гадзін раніцы да сямі вечара, — дадаў Уладзімір Карась. — У гэты прамежак павінна выкарыстоўвацца кожная хвіліна. Каб сэканоміць час, разнарадка-планёрка ў гаспадарцы праводзіцца вечарам. Гэта дае магчымасць планаваць работу максімальна эфектыўна, улічваць усе моманты і ра-
ніцай без «раскачкі» прыступаць да выканання задач.

Па сорак гектараў за дзень
Менавіта столькі яравых збожжавых засяваў за змену Яўгеній Александровіч. З механізатарам мы сустрэліся на адным з палёў недалёка ад вёскі Ермакі.

— Вясна сёлета ранняя, зямля высыхае хутка, таму трэба завяршыць пасяўную ў сціслыя тэрміны, — падкрэсліў Яўгеній. – У час вясенніх палявых работ разлічваю нядрэнна зарабіць. Гэта таксама стымул добра па-
працаваць. Як патраціць грошы, вырашым разам з жонкай. Дарэчы, у Селеўцах працуе і мой брат Павел.

Уладзімір Карась звярнуў увагу, што ў гаспадарцы захаваўся касцяк калектыву. Добрыя кадры працаўладкоўваюцца ў Селеўцах. Людзі бачаць і цэняць адносіны да сябе.

Экзамен культурай

Уладзімір Карась падкрэсліў, што вытворчасць збожжа ў гаспадарцы традыцыйна на высокім узроўні. Селеўцы займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў раёне па вытворчасці збожжавых на аднаго работніка.

Прыбытковае для гаспадаркі і вырошчванне рапсу. Гэта культура патрабуе дакладнага выканання ўсіх агратэхнічных прыёмаў. Яна сапраўды экзаменуе аграрыяў. Каб атрымаць высокі ўраджай рапсу, аграрыям трэба працаваць на поўную моц. Таксама сёлета плануецца заняць 250 гектараў пад цукровыя буракі і гэтак далей.  

Як мне падалося, з пастаўленымі задачамі ў гаспадарцы справяцца. Залог гэтаму — самаадданая работа калектыву і выдатная арганізацыя працы.

— Кіраўнікам іншых гаспадарак ёсць чаму павучыцца ў Селеўцах, — падсумаваў вынікі візіту Уладзімір Саланенка. – Тут добра адладжаны вытворчы механізм, вялікая ўвага надаецца людзям. А інвестыцыі ў паляпшэнне бытавых умоў, бяспеку працы, добрая зарплата павышаюць прэстыж прафесіі хлебароба і ўносяць дадатковы ўклад у раённы каравай.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/4402-pasya-naya-2019-adzin-dzen-u-sele-tsakh.html#sigProId2282c30f89
Прочитано 801 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить