09.04.2019 16:09

Палявыя работы ў разгары

Па даных на 9 красавіка гаспадаркі раёна пасеялі 4855 гектараў яравых культур, што складае 25,2 працэнта да плана. Вільгаці закрыта 117 працэнтаў да плана. За дзень узараны 201 гектар палёў.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Вясеннія палявыя работы актыўна вядуцца і ў СУП «Хажоваагра-2009». Як паведаміў кіраўнік гаспадаркі Сяргей Шаблоўскі, высокім тэмпам пасяўной спрыяе дасканалая падрыхтоўка да яе. У парадак загадзя была прыведзена ўся тэхніка. Работнікі прайшлі медыцынскі агляд і інструктаж. Якасць сяўбы, а таксама іншых агратэхнічных мерапрыемстваў знаходзіцца пад асаблівым кантролем.

— Забяспечанасць пасяўным матэрыялам пад яравы клін у гаспадарцы стопрацэнтная. Выкарыстоўваецца насенне толькі з высокімі сартавымі і пасяўнымі якасцямі. Завершыцца пасяўная ў вызначаны тэрмін, — падкрэсліў Сяргей Сяргеевіч.

Прочитано 1032 раз Последнее изменение 09.04.2019 16:09
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить