03.04.2019 8:50

Сяўба-2019. У лідарах - сортавыпрабавальная станцыя і ААТ «Селеўцы»

Па даных на 2 красавіка, па пасеве яравых у раёне лідзіруюць Маладзечанская сортавыпрабавальная станцыя і ААТ «Селеўцы». На іх ліку адпавенна 28,1 і 20,1 працэнта да плана.

Усяго ў раёне пад яравы клін адведзены 19281 гектар. З іх засеяна 964 гектары. На Маладзечаншчыне таксама вядзецца ўзворванне палёў, закрыццё вільгаці, вапнаванне, унясенне арганічных угнаенняў пад яравы сеў (у тым ліку пад цукровыя буракі і кукурузу). Вясеннія палявыя работы ў поўную сілу разгарнуліся і ў філіяле аграфірмы «Лебедзева».

Як паведаміла галоўны аграном гаспадаркі Ала Даўбенка, на палях задзейнічана 11 адзінак тэхнікі. Першапачатковая задача аграрыяў — падкормка азімых збожжавых і траў, а таксама вываз арганічных угнаенняў пад пасеў кукурузы. Сеў яравых збожжавых у аграфірме плануюць завяршыць у бліжэйшыя паўтара тыдня.

Прочитано 1184 раз Последнее изменение 03.04.2019 8:50
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить