27.03.2019 8:26

План па нарыхтоўцы бярозавіку будзе выкананы

У сярэдзіне сакавіка ў Беларусі, у тым ліку і на Маладзечаншчыне, пачалася нарыхтоўка бярозавага соку.

План па нарыхтоўцы бярозавіку будзе выкананы "Маладзечанская газета"

Каб паглядзець, як гэта адбываецца, разам з намеснікам дырэктара Маладзечанскага лясгаса Віталіем Дземешам мы адправіліся на адну з дзялянак, адкуль натуральны прадукт паступае спажыўцам. Знаходзіцца ўчастак недалёка ад вёскі Верадова.

— Для нарыхтоўкі бярозавіку стаіць ідэальнае надвор’е, — гаворыць Віталій Іванавіч. — Замаразкаў няма, але і не горача. Зямля адтала, пры гэтым глеба не пераўвільготнена. Таму сок выдзяляецца шчодра. План па яго нарыхтоўцы (сёлета ён складае 190 тон) лясгас выканае.

Літр бярозавага соку каштуе 25 капеек. Набыць яго можна ў Маладзечанскім, а таксама ў Гарадоцкім, Лебедзеўскім і Красненскім лясніцтвах.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 27.03.2019 г.

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/4301-plan-pa-narykhto-tsy-barozaviku-budze-vykanany.html#sigProIdf1b546abec
Прочитано 771 раз Последнее изменение 27.03.2019 8:26
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить