22.03.2019 12:46

Да пасяўной засталіся лічаны дні

Як падрыхтаваліся да пасяўной у ААТ «Палачаны» — лідары Маладзечанскага раёна па выкананні праграмы «Збожжа» па выніках мінулага года?

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"


— Як толькі глеба падцягнецца, падсохне, пачнём вазіць на палі арганіку, уносіць угнаенні. З пачаткам вегетацыі будзем падкормліваць азімыя, радуе, што яны добра выйшлі з зімы. А там і да пасяўной лічаныя дні. Чым менш часу застаецца, тым больш хвалююся. Нават ноччу думаю: як нам надвор’е па-спрыяе, як тэхніка паслужыць, каб у вызначаныя тэрміны ўкласціся, — дзеліцца галоўны аграном Наталля Бажко.
Здавалася б, 15 гадоў вопыту ў яе за плячыма, 12 – у якасці галоўнага агранома, аднак кожную вясну яна з калегамі нібы зноў здае экзамен на прафесіяналізм.

Рабочы план вясенняй пасяўной складзены яшчэ з зімы, усё ў ім распісана да драбніц. Дасканала вывучаны гісторыя палёў, якая абавязкова вя-дзецца ў сельгаспрадпрыемстве: на якім што пасеялі, якія ўгнаенні ўнеслі, як апрацавалі, колькі ўраджаю сабралі. Так складваюцца агульныя лічбы, якія ў маштабах раёна ў мінулым годзе былі адны з самых значных.

— Па валавым зборы мы выйшлі на першае месца ў раёне – намалацілі 5675 тон збожжа, — знаёміць нас з дасягненнямі гаспадаркі Наталля Веньямінаўна. — Па ўраджайнасці, якая склала ў свірнавай вазе 43,4 цэнтнера з гектара, занялі другую пазіцыю. Такіх вынікаў удалося дасягнуць найперш дзякуючы адказнасці і прафесі-яналізму нашых работнікаў. На апрацоўцы глебы задзейнічаны механізатары Сяргей Рыльцоў, Мацвей Вайнбергер, Уладзімір Прыгодскі. Сёлета, дарэчы, гаспадарка набывае новы камбінаваны агрэгат па апрацоўцы глебы АКШ-6. Засяваюць палі два вопытныя механізатары – Аляксандр Маскалевіч, які па выніках мінулага года атрымаў званне «Чалавек года Міншчыны», і Юрый Зянкевіч. На ЗСК падвозіць насенне Леанід Бурскі. А наогул, амаль усе механізатары за-дзейнічаны на пасяўной, кожны на сваім участку работы. Каардынуе яе начальнік участка Аляксандр Юрэвіч. За хімічную апрацоўку, своечасовую падкормку адказвае аграном Вадзім Кузьма, які два гады працуе ў нас пасля Гродзен-скага сельскагаспадарчага ўніверсітэта.

Расказвае галоўны аграном пра тое, што сёлета за кошт разворвання новых участкаў з 1308 да 1491 гектара павялічана пасяўная плошча.

— Землі ў нас цяжкаватыя, у пераважнай большасці суглінак. Сярэдні бал складае 35,4. Больш пладародныя палі — бліжэй да Маладзечна, на іх мы пшаніцу, трыцікале, авёс, ячмень сеем. Галоўны ўпор робім на азімую пшаніцу, яна засеяна на 700 гектарах. Больш бедныя землі, што за чыгуначным пераездам у бок Клапачоў, адводзім пад бабовыя, іншыя культуры, — уводзіць нас у спецы-фіку аграноміі Наталля Веньямінаўна.
Асабліва падкрэслівае, што насенне выкарыстоўваецца не ніжэй за першую рэпрадукцыю, ім гаспадарка забяспечвае сябе сама. А вось «эліту» закупляе ці мяняе ў ААТ «Сноў», «Гастэлаўскі» — сельгаспрадпрыемствах, якія спецыялізуюцца на яе вырошчванні. Безумоўна, важна і захаванне севазвароту, тэхналагічнага працэсу, своечасовае ўнясенне ўгнаенняў. Да кожнай культуры свой падыход, свая тактыка, правераная часам.

Раслінаводства – прыбытковая справа, лічыць галоўны аграном. Збожжа, кармы, цукровыя буракі – асноўныя крыніцы прыбытку. На збожжа попыт ёсць заўсёды, сёлета прадавалі яго па 500 рублёў за тону. Піваварнага ячменю прадаюць да тысячы тон, разлікі – адразу, і гэта вельмі выгадна.

Вялікая ўвага надаецца ў гаспадарцы нарыхтоўцы кармоў, якіх тут заўсёды з запасам, прычым вельмі якасных: сілас – з кукурузы, сянаж — з бабовых, з аднагадовых траў. Спецыяльна для знакамітай на ўсю краіну каняфермы, што належыць гаспадарцы, засейваюць 40 гектараў аўса. Добры ўра-джай даюць і цукровыя буракі, пад якія адводзіцца да 300 гектараў.

У гэтыя дні завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі. У час пасяўной, як і ва ўсе мінулыя гады, механізатары будуць забяспечвацца гарачымі абедамі і падвячоркамі. Эканамісты штодня пралічваюць, колькі яны зрабілі, якую зарплату атрымалі, даныя вывешваюцца ў дыспетчарскай. Вялікая ўвага надаецца тэхніцы бяспекі: усе механізатары з раніцы перад выездам прахо-дзяць абавязковую праверку па допуску да работы. А свае дзённыя заданні яны ведаюць яшчэ з вечара.

— Звычайна да канца краса-віка пасяўная ў нас завяршаецца. Спадзяёмся, і сёлета правядзём яе ў сціслыя тэрміны, — гаворыць галоўны аграном адной з лепшых гаспадарак раёна, калектыў якой змешчаны на Дошку гонару.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/4274-da-pasya-noj-zastalisya-lichany-dni.html#sigProId59fcbcab81
Прочитано 943 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить