22.03.2019 11:37

В Молодечненском районе ремонтируют дороги

Ад стану дарог у многім залежыць камфорт жыхароў рэгіёна. І вадзіцелям, і пасажырам зручна, калі дарожнае палатно роўнае. Ехаць па такім прыемна і бяспечна. Аднак некаторыя ўчасткі дарог патрабуюць пастаяннага рамонту.

В Молодечненском районе ремонтируют дороги "Маладзечанская газета"


Так, многія маладзечан-скія вадзіцелі скардзяцца, што перамяшчацца па пуцеправодзе бывае не камфортна. Трэба аб’язджаць ямы і выбоіны, у некаторых месцах даводзіцца прытарможваць. Сапраўды, вясна – менавіта той час, калі трэба прыводзіць у парадак у тым ліку і дарожную гаспадарку, што ў нашым раёне і робіцца.

Пасля сходу снегу работы ў дарожнікаў прыбавілася. І гэта не дзіўна. За зіму дарожнае пакрыццё пагоршылася. Пад уздзеяннем частых перападаў тэмператур з’явіліся расколіны і ямы. Таму трэба тэрмінова ўстараніць праблемы, каб умовы руху аўтатранспарту былі бяспечнымі і камфортнымі. Да планавага рамонту мясцовых аўтамабільных шляхоў зносін прыступілі спецыялісты ДРБУ-195 філіяла КУП «Мінскаблдарбуд».

— Асноўныя задачы калектыву ў гэты час – уборка паласы адводу, навядзенне парадку на аўтобусных прыпынках, месцах адпачынку ўздоўж дарог, вываз смецця, — гаворыць кіраўнік прадпрыемства Аляксандр Каркотка. – Таксама неабходна вы-везці ў месцы захоўвання каля 6 тысяч тон пясчана-саляной сумесі, якой пасыпалі дарогі ў халодны перыяд. З пачатку красавіка пачнуцца рэгламентныя работы па афарбоўцы і абнаўленні аўтобусных павільёнаў і малых архітэктурных форм. Калі ўстановіцца стабільнае цёплае надвор’е, надыдзе чарга аднаўлення дарожнай разметкі.

Субяседнік падкрэсліў, што ДРБУ абслугоўвае 812 кіламетраў дарог на тэрыторыі раёна. Сёлета зіма была няўстойлівая — тэмпература працяглы час трымалася каля нуля. Назіралася шмат цыклаў раставання і замярзання. Гэта негатыўна адбілася на стане дарожнага палатна. Утварылася шмат ям. Цяпер дарожнікі ліквідуюць крытычную ямачнасць. Адпаведнае заданне плануецца выканаць да канца красавіка.

— У планах на гэты год бягучы рамонт 18 кіламетраў мясцовых дарог, — падкрэсліў Аляксандр Каркотка. – План па рамонце быў складзены на тры гады і ўзгоднены з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Мінскім абласным выканаўчым камітэтам. Рамонтныя работы прадугледжаны на дарогах з розным пакрыццём — асфальтабетонным, пясчаным, а таксама на грунтовых дарогах. Акрамя ямачнага рамонту, плануецца праводзіць грэйдзіраванне, прафіляванне і падсыпку дарожнага палатна.

Кіраўнік калектыву паведаміў, што кошт бягучага рамонту кіламетра дарогі складае прыкладна 67 тысяч рублёў. На прад-прыемстве ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі, на льготных умовах у лізінг закупляецца новая высокапрадукцыйная тэхніка. Сёлета ў ДРБУ паступіла шэсць адзінак дарожнай тэхнікі, у тым ліку тры каткі і шматфункцыянальны энерганасычаны пагрузчык «Амкадор».

Работнікі ДРБУ-195 Пётр Бохан і Аляксандр Міхалёнак.



Пры гэтым асаблівая ўвага надаецца якасці выканання работ. Упраўленне і надалей будзе знаходзіць рэзервы для развіцця. Вялікую дапамогу аргані-зацыі аказваюць Мінскі аблвыканкам, КУП «Мінскаблдарбуд» i кiраўніцтва раёна. У дарожнікаў ёсць усё неабходнае для паспяховага вырашэння пастаўленых задач.

Аляксандр Каркотка заклікаў жыхароў горада і раёна паважаць працу дарожных работнікаў, не засмечваць палосы адводу, не выкідваць смецце на аўтобусных прыпынках.

— На вываз смецця і навя-дзенне парадку на замацаваных тэрыторыях траціцца каля дзясятай часткі бюджэту прадпрыемства, — зазначыў субяседнік. — Між тым гэтыя грошы маглі быць выдаткаваныя на рамонт дарог і добраўпарадкаванне дарожнай інфраструктуры. Сітуацыя асабліва абвастраецца вясной, калі дачнікі і сельскія жыхары наводзяць парадак на сваіх участках. На жаль, частку цвёрдых камунальных адходаў яны пакідаюць ля дарог. Праблема забруджвання найбольш актуальная ля садовых таварыстваў, некаторых вёсак і прадпрыемстваў.

Каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто пераўтварае тэрыторыю ўздоўж дарог у звалкі, будуць выкарыстоўвацца мабільныя камеры фотафіксацыі («фотапасткі»). Установяць іх там, дзе колькасць фактаў засмечвання найбольшая. Пратаколы, складзеныя на падставе фотаматэрыялаў, плануецца накіроў-ваць для разгляду ў суд.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/4272-v-molodechnenskom-rajone-remontiruyut-dorogi.html#sigProId0cf459bfe1
Прочитано 890 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить