12.02.2019 14:35

Вопросы охраны труда обсудили с участием главы района

У раённым дні аховы працы, які прайшоў на базе  ААТ «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод», прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, яго намеснік Генадзій Актанаровіч, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Барада, начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дзяніс Тамашоў, прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі і спецыялісты вытворчай сферы горада і раёна.

Вопросы охраны труда обсудили с участием главы района "Маладзечанская газета"

Тэматычнаму пасяджэнню папярэднічала знаёмства з вытворчасцю. Удзельнікі мерапрыемства агледзелі цэхі, сустрэліся з работнікамі прадпрыемства.

Раней на заводзе прайшоў прафсаюзны маніторынг умоў працы, па выніках якога былі вынесены заўвагі, прапановы і рэкамендацыі. Удзельнікі мерапрыемства ўпэўніліся, што яны былі ўлічаны.

Як падкрэсліў кіраўнік завода Сяргей Гоман, у апошнія гады выпадкаў вытворчага траўматызму на прадпрыемстве не было. Тут дзейнічае атэстацыйная камісія па пытаннях аховы працы, прызначаны асобы, адказныя за пажарную бяспеку, арганізацыю пагрузачна-разгрузачных работ, бяспечную эксплуатацыю пад’ёмных механізмаў і гэтак далей. Вызначаны прафесіі і віды работ з павышанай небяспекай. Зацверджаны спіс прафесій работнікаў, якія праходзяць спецыяльны медагляд.

Летась на мерапрыемствы па ахове працы было выдаткавана звыш 28 тысяч рублёў. За гэтыя грошы абнавілі абсталяванне, адрамантавалі дах, добраўпарадкавалі пакой для прыёму ежы, абсталявалі памяшканне для абагрэву персаналу. Пры незахаванні тэмпературнага рэжыму на вытворчасці праз кожныя дзве гадзіны арганізуюцца 15-мінутныя перапынкі для абагрэву. Вядзецца рэканструкцыя санвузлоў.

— Сёлета запланавана 21 мерапрыемства ў галіне ахове працы. Фінансаванне работ складзе 36 тысяч рублёў, — дадаў Сяргей Гоман.

Інфармацыю пра стан аховы працы ў арганізацыях раёна давёў Дзяніс Тамашоў. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе на Маладзечаншчыне было зафіксавана 12 выпадкаў вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі, адзін — са смяротным зыходам. Пры гэтым у сямі выпадках віна наймальніка не ўстаноўлена.

— Па кожным факце траўматызму на вытворчасці ў раёне даецца прынцыповая ацэнка, — падкрэсліў начальнік міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. – Каб папярэдзіць падобнае, у райвыканкаме створана спецыяльная мабільная група, дзейнічае камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму. На прадпрыемствы і ў арганізацыі рэгулярна выязджаюць профільныя спецыялісты. Праводзяцца рэгіянальныя і міжрэгіянальныя тэматычныя семінары (у тым ліку для суб’ектаў гаспадарання малога бізнесу).

Удзельнікі дня аховы працы пераканаліся, што такія мерапрыемствы патрэбныя і карысныя. Некаторыя кіраўнікі і адказныя асобы нешта ўзялі на заметку, каб у перспектыве ўкараніць у сябе.

— Галоўнае, што патрабуецца ад кіраўнікоў, — не быць абыякавымі, — адзначыў Юрый Горлаў. – Наша агульная задача – захаваць жыццё і здароўе работнікаў, стварыць людзям бяспечныя ўмовы працы. І асноўную ролю ў гэтым павінна адыгрываць прафілактыка.

Прочитано 354 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить