15.02.2019 9:15

Профсоюз заботится об условиях труда животноводов

Мясныя і малочныя прадукты заўсёды запатрабаваныя на рынку. Акрамя таго, эфектыўная жывёлагадоўля – гарантыя фінансавай стабільнасці прадпрыемстваў АПК. Гэта на Маладзечаншчыне разумеюць, таму і прымаюць неабходныя меры для развіцця галіны.

Профсоюз заботится об условиях труда животноводов "Маладзечанская газета"


— У жывёлагадоўлі сканцэнтраваныя значныя людскія і тэхнічныя рэсурсы, — адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка. — Вось чаму важна не толькі дакладна выконваць тэхналогію вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, але і пашыраць сацыяльныя гарантыі работнікаў.

Вынікі працы жывёлаводаў у многім залежаць ад зладжанай работы калектываў і про-
фільных спецыялістаў, своечасовага і якаснага правядзення зоатэхнічных мерапрыемстваў. Немалаважнае значэнне мае і выкананне тэхнікі бяспекі. Стойлавы перыяд, у які рэсурсы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў не адцягваюцца на палявыя работы, – менавіта той час, калі пытанні развіцця жывёлагадоўчай галіны можна вырашаць найбольш эфектыўна.

Уладзімір Саланенка паведаміў, што цяпер на Маладзечаншчыне праходзяць дзве акцыі, накіраваныя на павышэнне прэстыжу жывёлаводаў і павелічэнне прадукцыйнасці жывёлагадоўлі.

Адну з іх — «Наш жывёлавод» — ініцыяваў Рэспубліканскі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. У час акцыі лідары прафсаюзнага руху наведваюць жывёлагадоўчыя фермы, сустракаюцца з работнікамі, лепшых узнагароджваюць грашовымі прэміямі, заахвочвальнымі прызамі, падзячнымі пісьмамі.

Акцыя «Дзень жывёлавода» лакальная, праводзіцца яна па ініцыятыве старшыні райвыканкама Юрыя Горлава. Яе мэты – укараненне перадавых тэхналогій, праверка тэхналагічнай дысцыпліны, павелічэнне вытворчасці, а таксама павышэнне якасці і зніжэнне сабекошту прадукцыі. Адпаведную работу праводзяць замацаваныя за гаспадаркамі спецыялісты райвыканкама і профільных арганізацый.

— Як сведчыць сусветны вопыт, асноўным у вытворчасці з’яўляецца чалавечы фактар. Калі людзі бачаць увагу да сябе, яны працуюць з поўнай аддачай і дасягаюць найлепшых вынікаў. Таму акцыі «Наш жывёлавод» і «Дзень жывёлавода» дапаўняюць адна адну, — падкрэсліў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Каб на месцы ацаніць умовы працы жывёлаводаў, выслухаць работнікаў ферм, адзначыць лепшых і сустрэцца з кіраўніцтвам гаспадаркі, мы разам з Уладзімірам Саланенкам і галоўным спецыялістам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Галінай Сасноўскай (яна адказвае за ахову працы) адправіліся на малочнатаварны комплекс «Гарнякі» ААТ «Купала-Агра».

Дырэктар таварыства Сяргей Клюеў правёў экскурсію па даільнай зале, фермах, прафі-
лакторыі для цялят. Ён адзначыў, што жывёлаводы забяспечаны спецадзеннем. У работнікаў вытрымліваецца графік выхадных і адпачынкаў. Вялікая ўвага надаецца тэхніцы бяспекі, забеспячэнню годных умоў працы.

Так, у «Гарняках» устаноўлены камп’ютарызаваны даільны комплекс. Ён дазваляе адначасова даіць 24 каровы. Чатырыста рагуль абслугоўваюцца за 2-2,5 гадзіны. Механізацыя значна павышае вытворчасць працы. Да таго ж паляпшаюцца ўмовы працы жывёлаводаў.

Парадаваў таксама сучасны прафілакторый для цялят на 105 індывідуальных месцаў. Размешчаны «кватэры» маладых жывёл пад дахам. Абслугоўваць такі прафілакторый вельмі зручна.

— У мяне больш чым 60 падапечных, — гаворыць жывёлавод маладняку буйной рагатай жывёлы Валянціна Цюлькіна. – Гадую іх ад нараджэння да двух месяцаў. Адказнасць вялікая. Трэба пастаянна сачыць за здароўем бычкоў і цялушак. У гэтым вельмі дапамагае ветурач. Некалькі разоў за змену кармлю гадаванцаў. Частую іх малаком, чаем, адварамі. Прывязваюся да маладняку. Юныя жывёлы, як малыя дзеці, патрабуюць ласкі і клопату.

Аператар машыннага даення Вольга Аляхновіч дадала, што праца жывёлавода цяжкая, але пачэсная. Першая дойка пачынаецца вельмі рана. Другая — у пяць гадзін вечара.
— Жыву ў Гранічах. Жыллё выдзеліла гаспадарка. Працую на ААТ «Купала-Агра» 12 гадоў. Лічу, што ў любой справе многае залежыць ад прафесіяналізму людзей, іх матываванасці і нацэленасці на вынік, — дадала Вольга.


Прочитано 774 раз Последнее изменение 15.02.2019 9:15
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить