03.01.2019 9:03

Строится много, но очередь есть

О строительстве жилья в Молодечненском районе.

Строится много, но очередь есть "Маладзечанская газета"

У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў знаходзіцца каля 13 тысяч жыхароў Маладзечаншчыны, у тым ліку больш за 700 мнагадзетных сем’яў і каля 3 тысяч маладых сем’яў. Акрамя таго, многія жадаюць пабудаваць дадатковую жылплошчу. Аб тым, як у раёне вырашаецца жыллёвае пытанне, расказала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Святлана Хрусталева.

Аб’ёмы даводзіць аблвыканкам

-- Аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва раёну даводзіць абласны выканаўчы камітэт, -- адзначыла Святлана Георгіеўна. – Так, летась было запланавана ўзвесці 32 тысячы квадратных метраў жылля. Па выніках года план выкананы на 114 працэнтаў. Уведзена ў эксплуатацыю каля 36 тысяч «квадратаў», у тым ліку каля 10 тысяч -- шматкватэрнага жылля. Індывідуальнае жылое будаўніцтва склала 72 працэнты ад агульнай плошчы ўведзеных у эксплуатацыю жылых памяшканняў.

У чарзе на атрыманне зямельных участкаў пад будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў знаходзіцца больш за 1200 маладзечанцаў. Акрамя існуючых раёнаў індывідуальнай забудовы зацверджаны ў 2009 годзе генплан прадугледжвае індывідуальнае жылое будаўніцтва ў раёне вёскі Селівонаўка. Аднак гэта тэрыторыя аднесена да зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Таму будаўніцтва дамоў і інфраструктуры тут можа разгарнуцца толькі пасля ўзгаднення з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У сярэднім на кожнага жыхара Маладзечаншчыны прыпадае 25 квадратных метраў жылля. Па планах у наступным годзе гэты паказчык вырасце да 26 «квадратаў».

Колько жылля, дзе і калі будзе ўзведзена -- чытайце ў "МГ" за суботу, 5.01.2019 г.

Прочитано 1567 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить