28.12.2018 16:46

Шэсце Дзядоў Марозаў -- у Маладзечне

Сёння больш за васемсот хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Мінскай вобласці сталі ўдзельнікамі дабрачыннага навагодняга свята. Выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актывісты маладзёжнага руху сустрэліся ў Маладзечне.

Шэсце Дзядоў Марозаў -- у Маладзечне "Маладзечанская газета"

28 снежня больш за васемсот хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй вобласці сталі ўдзельнікамі дабрачыннага навагодняга свята. У Маладзечне сустрэліся выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актывісты маладзёжнага руху. На свята былі запрошаны дзеці з асаблівасцямі развіцця, выхаванцы школ-інтэрнатаў, дзеці з мнагадзетных, прыёмных і апякунскіх сем’яў.

Сярод гасцей былі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачэнка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

Праграма пачалася шэсцем Дзядоў Марозаў, Снягурачак і казачных персанажаў. Ад дзяржаўнага політэхнічнага каледжа навагоднія героі прайшліся па вуліцах Прытыцкага, Валынца, Віленскай, Цэнтральнай плошчы.

Пачыналі шэсце маладзечанцы. Андрэй Грыгор’еў у вобразе Дзеда Мароза са Снягурачкай – чатырохгадовай дачушкай Верай. Іх хаскі па мянушцы Заур сімвалізаваў год адыходзячы.
Прыцягвалі ўвагу касцюмы зялёненькіх ёлачак, якія зрабілі супрацоўнікі Клецкага раённага цэнтра культуры. Цікавую разборную канструкцыю – навагоднія сані – прывезлі жыхары Капыля.
Парадавалі творчасцю ўдзельніцы народнага ансамбля песні «Лявоніха» з Беразіно. Дзяўчаты расказалі, што ў Маладзечна прыехалі ўпершыню. Юныя хакеісты з Бярэзінскага раёна ў нас былі ў другі раз. Нядаўна яны ўдзельнічалі ў дзіцячым хакейным турніры «Залатая шайба» ў спартыўна-забаўляльным цэнтры.

Госці, што прыехалі ў наш горад, пабывалі на «Лясной палянцы», у «Доміку Дзеда Мароза», «Казачным каралеўстве». У Палацы культуры аматараў шахмат чакала «Шахматная феерыя», запрашалі музычныя пляцоўкі «Чароўныя ноткі», «Навагодні танцпол».

Галоўнае дзейства разгарнулася ў канцэртнай зале Палаца культуры. Святочнае прадстаўленне «Тайна чароўнага гадзінніка» з цікавым сюжэтам і сучаснымі спецэфектамі запрасіла гледачоў у казачны свет, дзе адбываюцца цуды.
Падарункі і добрыя пажаданні -- ці не пра гэта мараць дзеці пад Новы год? Шмат прыемных эмоцый і ўражанняў засталося ў юных удзельнікаў свята. У канцы праграмы іх чакаў сюрпрыз -- салодкія падарункі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Поўнасцю матэрыял -- у "МГ2 за суботу, 29.12.2018 г.

Фота: Аляксей Платко.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/3803-shestse-dzyado-maroza-u-maladzechne.html#sigProId2f2631928a
Прочитано 2078 раз Последнее изменение 28.12.2018 16:46
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить