26.12.2018 11:13

Конкурс «Малады лідар Міншчыны»: маладзечанцаў узнагародзілі

У Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога агляду-конкурсу праектаў у сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі «Малады лідар Міншчыны» і падвядзенне вынікаў трэцяга працоўнага семестра праходзіла ў рамках урачыстасці «Для цябе, Міншчына!».

Дэлегацыя Маладзечанскага раёна. Дэлегацыя Маладзечанскага раёна. "Маладзечанская газета"


Дэлегацыя нашага раёна была адной з самых шматлікіх. Пераможцам у намінацыі «Сацыяльная падтрымка моладзі» стала ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, у прафілактыцы прапаварушэнняў у маладзёжным асяроддзі і падтрымцы маладых сем’яў лепшым названы Палац культуры. Маладым лідарам Міншчыны ў сферы сродкаў масавай інфармацыі стала начальнік аддзела радыёвяшчання -- рэдактар КУП «Телевізійная вяшчальная сетка» Іна Пудакевіч.

Падзякай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за падтрымку і рэалізацыю сацыяльна значных праектаў у сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў 2018 годзе ўзнагароджаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Высока адзначана работа раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Дыпломы і памятныя падарункі атрымалі камандзір і камісар студэнцкіх атрадаў Канстанцін Чапкоўскі і Леанід Баяндзін. Павіншаваць моладзь са сцэны канцэртнай залы было даверана метадысту па рабоце з дзецьмі Палаца культуры Ірыне Судніковіч, якая была адзначана ў намінацыі «Малады лідар Міншчыны» ў сферы культуры.

Больш падразябна -- 3 "Маладзечанскай газеце" за суботу, 29.12.2018 г.

Прочитано 1814 раз Последнее изменение 26.12.2018 11:13
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить