13.11.2018 17:08

В Молодечненском районе запустят три станции обезжелезивания воды

Да новага года ў Маладзечанскім раёне плануецца запусціць у эксплуатацыю тры станцыі абезжалезвання — у Палачанах, Лебедзеве і Радашковічах.

Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара КУП «Маладзечнаводаканал» Валерый Мельнік.

Валерый Рыгоравіч адзначыў, што абанентам, якія карыстаюцца паслугамі цэнтралізаванага водазабеспячэння, падаецца якасная пітная вада. Гэта пацвярджаюць шматлікія лабараторныя даследаванні. Спажыўцы атрымліваюць ваду з падземных крыніц.

Аднак у некаторых дзеючых артэзіянскіх свідравінах у вадзе ўтрымліваецца павышаная колькасць жалеза. Гэта характэрна не толькі для Маладзечаншчыны, але і для многіх іншых раёнаў Беларусі. Калі колькасць жалеза ў вадзе перавышае норму, патрабуецца будаўніцтва станцыі абезжалезвання.

Цяпер на балансе водаканала дзевяць такіх станцый – на водазаборах «Гелянова» і «Крыніца», у Беразінскім, Аляхновічах, Радашковічах, Красным, Раёўцы, Груздаве і Дубраве. Сучасная тэхналогія дазваляе хутка перавесці жалеза з растворанага стану ў нераствораны. Затым асадак фільтруецца.

— Але на ўсё гэта патрабуюцца немалыя сродкі. Згодна з адпаведнай пастановай Савета Міністраў да 2025 года ўсе абаненты цэнтралізаванага водазабеспячэння будуць карыстацца якаснай пітной вадой. У нашым раёне распрацаваны і выконваецца комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні насельніцтва такой вадой да 2025 года. Ён уключае будаўніцтва станцый абезжалезвання і падключэнне трох населеных пунктаў да сістэмы водазабеспячэння Маладзечна, — дадаў Валерый Мельнік.

Прочитано 1988 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить