13.09.2018 15:27

Лучшая ферма – в Слободке

Источник

Конкурс на лепшае добраўпарадкаванне малочнатаварных ферм, механічных майстэрняў, збожжаскладоў і іх тэрыторый прайшоў нядаўна ў ПСУП «Хажоваагра-2009».

Пераможцай прызнана МТФ у вёсцы Слабодка. Другое месца занялі дзве малочнатаварныя фермы — ля Мачыноўшчыны і Мыслевіч, трэцяе — таксама дзве — ля Хажова і Капачоў. У склад журы ўваходзілі прадстаўнікі райвыканкама, адміністрацыі гаспадаркі, прафсаюзныя актывісты.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу камісія ўлічвала чысціню і парадак на аб’ектах, дызайн і арыгінальнасць інтэр’ера, а таксама кампазіцыйныя формы. Вялікае значэнне меў і творчы складальнік. Калектывы падраздзяленняў выпякалі прысмакі па арыгінальных рэцэптах, чыталі вершы, рыхтавалі канцэртныя нумары.

Як адзначыла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ПСУП «Хажоваагра-2009» Святлана Байкоўская, падобныя конкурсы ў гаспадарцы  праводзяцца рэгулярна. Яны дазваляюць палепшыць псіхалагічны клімат у калектывах, зблізіць людзей, зацікавіць іх ставіцца да даручанай справы яшчэ больш адказна.

Фота: архіў АДДЗЕЛА ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ, КУЛЬТУРЫ І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ РАЙВЫКАНКАМА.

Прочитано 1318 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить