07.09.2018 14:05

Молодечненский район готовится к Дожинкам

Источник

На раённых Дажынках, якія пройдуць праз тыдзень у аграгарадку Хажова, будуць адзначаны лідары ўборачнай кампаніі. Аднак некаторыя вынікі жніва можна падвесці ўжо цяпер.

З такой просьбай мы звярнуліся да старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Саланенкі. — Уборачная прайшла зладжана і ў аптымальныя тэрміны, — падкрэсліў Уладзімір Генадзьевіч. — Дзякуючы мэтанакіраванай падрыхтоўчай рабоце ўся тэхніка была пастаўлена на лінейку гатоўнасці своечасова. У гаспадарках сур’ёзна паставіліся і да падрыхтоўкі спецыялістаў. Асаблівая ўвага надавалася тэхніцы бяспекі, арганізацыі харчавання хлебаробаў.

Людзі атрымалі спецадзенне, для іх стварылі добрыя сацыяльна-бытавыя ўмовы. Дадатковае навучанне прайшоў прафсаюзны і ідэалагічны актыў прадпрыемстваў АПК. Прафсаюзы сумесна з работнікамі профільных арганізацый праводзілі маніторынг уборачнай кампаніі, сачылі за выкананнем заканадаўства аб працы. У выніку выпадкаў траўматызму і грубых парушэнняў працоўнай дысцыпліны ў час уборачнай не зафіксавана. Значную дапамогу аграрыям аказалі шэфы – прамысловыя прадпрыемствы горада і раёна. На ўборцы былі задзейнічаны студэнцкія атрады. Лепшых работнікаў віншавалі прадстаўнікі ГА «Белая Русь», БРСМ, іншых грамадскіх арганізацый. Ад імя райкама прафсаюза работнікаў АПК падарункі і падзякі атрымалі трое вадзіцеляў, якія першымі вывезлі з палёў тысячу тон збожжа новага ўраджаю, а таксама 19 камбайнавых экіпажаў-«тысячнікаў». Дарэчы, усяго па раёне тысяча і больш тон новага ўраджаю на ліку 31 вадзіцеля.

Субяседнік адзначыў, што вадзіцелі ААТ «Палачаны» Валерый Зянкевіч і Аляксандр Маслоўскі, а таксама іх калега з ААТ «Гарадзілава» Сяргей Рынкевіч сёлета перавезлі больш за 2 тысячы тон збожжа і зернебабовых. Не нашмат адстаў ад іх малады вадзіцель ААТ «Палачаны» Дзмітрый Акульскі. Сярод камбайнавых экіпажаў адзначыліся Юрый Арловіч і Юрый Варпаховіч, Уладзімір Свянціцкі і Уладзімір Гайковіч, якія працуюць у ААТ «Гарадзілава», Віталій і Арцём Кулікі з ААТ «Селеўцы» і іншыя.

У час раённых Дажынак узнагароды атрымаюць лепшыя галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры гаспадарак (упершыню на такіх мерапрыемствах). Іх уклад у хлебны каравай Маладзечаншчыны надзвычай важны. — У час жніва вялікая ўвага надавалася захаванасці ўраджаю, — сказаў Уладзімір Саланенка. — Прыклад у падрыхтоўцы тэхнікі да кампаніі паказваў сельгасфіліял «Маркава». Найбольшай ураджайнасці дасягнулі ў ПСУП «Яхімоўшчына-Агра». Лідары па валавым зборы — ААТ «Палачаны» і «Гарадзілава». Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК нагадаў, што сельскагаспадарчы год яшчэ не завершаны. Працягваюцца нарыхтоўка кармоў, сяўба азімых. Наперадзе ўборка бульбы і буракоў.

Маладзечанскія аграрыі не збаўляюць тэмпаў. Яны разумеюць: асновы будучага ўраджаю закладваюцца тут і цяпер. У тэму. Аграгарадок Хажова рыхтуецца да раённых Дажынак. У населеным пункце добраўпарадкоўваюцца вуліцы, пляцоўка, дзе будзе праходзіць фестываль-кірмаш. Работы блізяцца да завяршэння. Робіцца ўсё, каб 15 верасня Хажова выглядала па-святочнаму.

Прочитано 1894 раз Последнее изменение 07.09.2018 14:05
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить