19.06.2018 8:06

Радужная форель подрастает в водоеме Молодечненского района

Источник

А в следующем году арендаторы планируют организовать платную рыбалку.

Радужная форель подрастает в водоеме Молодечненского района "Маладзечанская газета"

Больш за 1200 асобін вясёлкавай стронгі (радужной форели) запусцілі ў адну з сажалак у раёне Пятроўшчыны (сістэма ракі Бярэзіны). Агульная вага «навасёлаў» склала паўтоны, пры гэтым кожная асобіна важыць каля 400 грамаў. Малькі гадаваліся ў доследным рыбгасе «Лахва» Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Зарыбленне арандаванага вадаёма ажыццявіла таварыства з дадатковай адказнасцю «Зігер». Раней сажалку папоўнілі тры тоны карпа і больш чым трыццаць пяць тысяч лічынак шчупака. У наступным годзе арандатары плануюць арганізаваць платную рыбалку. Да гэтага навасёлы будуць абжывацца ў новым доме і інтэнсіўна расці.

— Арэнда вадаёмаў – адзін са спосабаў уключэння ў гаспадарчы абарот і далейшага рацыянальнага выкарыстання прыродных аб’ектаў, — гаворыць начальнік раённай інспекцыі па ахове прыроды Уладзіслаў Чарноў. – Дзякуючы гэтаму павышаецца турыстычная прывабнасць тэрыторыі, ствараюцца новыя рабочыя месцы, фарміруюцца камфортныя ўмовы для адпачынку. У выніку выйграюць як госці і жыхары раёна, так і суб’екты гаспадарання.

ТДА «Зігер» выконвае ўсе ўмовы дагавора арэнды — зарыбляе вадаём, добраўпарадкоўвае прыбярэжную паласу, стварае інфраструктуру для адпачынку. Важна, што на Маладзечаншчыну прыцягваюцца прыватныя інвестыцыі, пры гэтым бюджэтныя сродкі могуць выкарыстоўвацца па іншых кірунках.

— Цяпер у раёне арандуюцца тры водныя аб’екты. Усяго ўзяць у арэнду можна каля двух дзясяткаў вадаёмаў. Такім чынам суб’екты гаспадарання могуць скарыстаць вопыт, які ўжо ёсць, і асвоіць новы і карысны для ўсіх від дзейнасці, — падкрэсліў Уладзіслаў Чарноў.

Цікава ведаць. Вясёлкавая стронга з’яўляецца папулярным аб’ектам рыбалоўства. Радзі-
ма гэтага віду ласасёвых — Паўночная Амерыка. У беларускія вадаёмы рыбу пачалі перасяляць у пачатку дваццатага стагоддзя. Адна асобіна вырастае да 50-60 сантыметраў, пры гэтым яе вага складае 3-5 кілаграмаў (максімальная – 22 кілаграмы). Жыве вясёлкавая стронга каля дзесяці гадоў. Яна лічыцца адным з біялагічных індыкатараў чысціні вадаёмаў.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/2885-raduzhnuyu-forel-razvodyat-v-molodechnenskom-rajone.html#sigProId3ccfbe8ce0
Прочитано 6854 раз Последнее изменение 19.06.2018 8:06
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Комментарии   

# Саша 25.06.2018 09:26
Отличная новость, скоро на рыбалку поедет. Интересн6о, будет ли такая рыба в продаже и сколько она будет стоить для беларусов?
Ответить

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить