23.05.2018 14:37

На барацьбу з баршчэўнікам выдзелена 10 тысяч рублёў

Источник

Распаўсюджванне баршчэўніку Сасноўскага на тэрыторыі раёна спынена. Гэта вынік комплекснай работы за папярэднія гады. Шэраг мерапрыемстваў па барацьбе з кветкай Сталіна (так яшчэ называюць расліну) намечаны на гэты год.

На барацьбу з баршчэўнікам выдзелена 10 тысяч рублёў "Маладзечанская газета"

— Сёлета мы не чакаем пашырэння арэалаў баршчэўніку, — гаворыць начальнік райінспекцыі па ахове прыроды Уладзіслаў Чарноў. — Участкі з гэтай інвазійнай культурай захаваліся ў асноўным ля вёсак Лешна, Слабодка і Вярхоўка. Каб расліна не перайшла ў «наступленне», праведзены пэўныя прафілактычныя мерапрыемствы. Адказным за зямельныя ўчасткі дадзены адпаведныя прадпісанні. Да 1 чэрвеня прадугледжваецца правесці хімічную апрацоўку тэрыторый, дзе быў выяўлены баршчэўнік.

Усяго на барацьбу з зялёным акупантам раёну выдзелена 10 тысяч рублёў. Яны прызначаны для апрацоўкі зямель агульнага карыстання. Участкі, замацаваныя за прадпрыемствамі і арганізацыямі, будуць апрацоўвацца за кошт сродкаў суб’ектаў гаспадарання. Найбольш аптымальны тэрмін для гэтага — да пачатку цвіцення раслін. Прычым на «поле бітвы» трэба выходзіць у пахмурнае надвор’е пры наяўнасці ўсіх неабходных сродкаў аховы. Інакш можна атрымаць апёк скуры. Каардынаваць мерапрыемствы па барацьбе з баршчэўнікам будзе раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Уладзіслаў Чарноў падкрэсліў, што найбольш паспяхова барацьбу з кветкай Сталіна вядуць Маладзечанскі лясгас, Маладзечанская дыстанцыя пуці, а таксама сельскагаспадарчыя прадпрыемствы «Хажоваагра-2009» і аграфірма «Лебедзева».

— Калі на дачных участках або прыватных падворках гаспадар заўважыць адзінкавыя расліны ці невялікія папуляцыі баршчэўніку, знішчыць іх можна ручным спосабам. Для гэтага трэба перасекчы карані лапатай на глыбіні 10 сантыметраў. А вось пра больш буйныя плантацыі неабходна паведамляць у сельвыканкамы. Там прымуць інфармацыю да ведама і прышлюць адпаведных спецыялістаў, — адзначыў начальнік райінспекцыі па ахове прыроды.

Прочитано 2444 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить