02.08.2019 11:43

Пераможцы рэкламнай гульні. Вера Раўко выйграла вафельніцу

Пяць дзесяцігоддзяў Вера Раўко выпісвае «Маладзечанскую газету». Яна верны сябар нашага выдання, пастаянная падпісчыца і зацікаўленая чытачка. А зусім нядаўна стала і прызёрам нашай рэкламнай гульні.

Вера Раўко. Вера Раўко.

У якасці прыза Веры Васільеўне дасталася вафельніца-тарталетніца.

— Калі чытала аб’яву аб правядзенні розыгрышу і праглядала спіс прызоў, спынілася позіркам менавіта на вафельніцы. Падумала: вось каб яе выйграць! Са спадзяваннем на ўдачу адправіла квітанцыю ў рэдакцыю. На розыгрыш прыйсці не атрымалася, а вестка, што трапіла ў лік пераможцаў, вельмі парадавала, — гаворыць Вера Васільеўна.

Жанчына расказвае, што заўсёды ўважліва чытае газету ад першай да апошняй старонкі. Цікавіцца гарадскімі і вясковымі навінамі. Калі з усімі публікацыямі не азнаёмілася, быццам нейкую патрэбную справу не выканала. У розыгрышы прызоў удзельнічала не раз, але пашанцавала менавіта цяпер. Праўда, аднойчы была ў ліку дзесяцярых першых падпісчыкаў і атрымала бясплатную паўгадовую падпіску на «МГ».
Працоўны стаж Веры Раўко складае трыццаць дзевяць гадоў. Яна працавала на хлебазаводзе, ва ўпраўленні механізацыі. Цяпер на заслужаным адпачынку. Жыве з мужам у доме па праездзе Пушкіна. Прыязджаюць з Мінска дачка Таццяна з мужам, унукі Андрэй і Аляксей, праўнучка Машачка, якой хутка споўніцца тры гады.

У хуткім часе руплівая гаспадыня зноў збярэ сваіх самых блізкіх людзей за сталом. А дзякуючы падарунку ад рэдакцыі «МГ» смачных пачастункаў стане яшчэ больш.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 189 раз Последнее изменение 02.08.2019 11:43
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить