26.07.2019 14:35

Расказваем пра пераможцаў рэкламнай гульні. Людміла Ціхамірава і Тамара Андрэева.

Калі ў нашу рэдакцыю зайшлі сёстры Людміла Ціхамірава і Тамара Андрэева, здалося, што сонейка засвяціла – такія жыццярадасныя, усмешлівыя гэтыя жанчыны. Тамара Фёдараўна трапіла ў лік шчаслівых уладальнікаў прызоў ад «Маладзечанскай газеты». Менавіта сястра параіла адправіць падпісны квіток на розыгрыш прызоў. І цяпер у іх руках — кухонны міксер.

Людміла Ціхамірава і Тамара Андрэева. Людміла Ціхамірава і Тамара Андрэева.

Жанчыны неаднойчы былі гераінямі газетных публікацый, у тым ліку «МГ». Пра Тамару Фёдараўну пісалі таксама «Советская Белоруссия», «Железнодорожник Беларуси». Яна чатыры дзесяцігоддзі адпрацавала на чыгунцы, займала адказныя пасады на станцыі Маладзечна. Станавілася пераможцай конкурсу прафесійнага майстэрства, вызначалася лепшай па магістралі. Была ўзнагароджана ганаровым знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі», мае званне «Ганаровы старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў». Людміла Фёдараўна выдатна зарэкамендавала сябе на рабоце ў сістэме Маладзечанскага кінапракату, чыгуначнага транспарту.

Не толькі прафесійныя, але і творчыя поспехі станавіліся нагодай для размовы з журналістамі. Нашы падпісчыцы актыўныя ўдзельніцы двух народных калектываў: клубнага аб’яднання «Адпачынак» Палаца культуры і хору ветэранаў вайны і працы «Надзея» цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна. Нашы зямлячкі не губляюцца на сцэне, заўсёды гатовыя да імправізацыі. Аднойчы ў час канцэрта тэатра гумару Яўгенія Петрасяна артысты запрасілі добраахвотнікаў з залы на падтанцоўку. Усіх уразіла энергія маладзечанак, якія творча праявілі сябе, заслужылі гучныя апладысменты.

Успамінаюць жанчыны, як разам з «Адпачынкам» прымалі ўдзел у здымках масавых сцэн мастацкіх кінастужак «Последний бронепоезд» і «Враги». Самай артыстычнай была названа Людміла Ціхамірава ў першым раённым конкурсе «Супербабуля-2017», дзе яна прадстаўляла і сваю выпечку.

Дарэчы, сёстры, якія ўсё жыццё сябруюць, умеюць гатаваць і рускія пельмені, і беларускія дранікі. Кухонны міксер стане добрым памочнікам гаспадыням. Яны заўсёды з радасцю прымаюць гасцей. Нядаўна да іх прыязджалі сваякі з Расіі і нават далёкай Бразіліі. Усе адзначалі прыгажосць, чысціню Беларусі, гасціннасць маладзечанцаў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/podpiska-na-mg/vyigraj-priz/item/4963-rasskazyvaem-pra-peramozhtsa-reklamnaj-gulni-lyudmila-tsikhamirava-i-tamara-andreeva.html#sigProId76bb1c0d87
Прочитано 250 раз Последнее изменение 26.07.2019 14:35
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить