22.07.2019 10:31

"Маладзечанская газета" провела розыгрыш призов рекламной игры

Как проходил розыгрыш.

"Маладзечанская газета" провела розыгрыш призов рекламной игры. "Маладзечанская газета" провела розыгрыш призов рекламной игры.

У рэкламнай гульни «Маладзечанская газета»: подпишись и выиграй!» маглі паўдзельнічаць чытачы, якія аформілі падпіску на паўгоддзе і даслалі альбо прынеслі ў рэдакцыю копіі квітанцый.

Мы публікавалі парвілы правядзення гульні.

Нарэшце прызы знайшлі сваіх уладальнікаў. Розыгрыш распачаўся з уступнага слова намесніка галоўнага рэдактара і старшыні камісіі рэкламнай гульні Таццяны Салаўёвай, якая падкрэсліла, што «МГ» заўсёды працуе для чытачоў, і пажадала маладзечанцам надалей заставацца вернымі сябрамі выдання.

Для ўдзельнікаў мы падрыхтавалі 16 прызоў – гэта мультыварка, міксеры, прасы, вафельніцы і іншая бытавая тэхніка. Выцягвала квітанцыі з лататрона 7-гадовая Ніка Хазяніна – унучка былога галоўнага рэдактара «МГ» Аляксандра Хазяніна. Сёлета дзяўчынка закончыла першы клас СШ №4. Яна з дзіцячай непасрэднасцю гаворыць, што круціць лататрон значна больш цікава, чым выйграваць прызы.

Першай мы разыгралі кавамолку, і яна дасталася мала-дзечанцы Ганне Бабей.

У нейкі момант адна з удзель-ніц рэкламнай гульні заўважыла, што больш шанцуе жыхарам цэнтральных гарадскіх вуліц, а ў раён Лясных прызы нібыта «не далятаюць». Ледзь паспела яна гэта сказаць, як маладзечанка Галіна Шэлех з вуліцы Новы Свет (а гэта і ёсць Залінейны мікрараён) выйграла прас.

«Маладзечанку» сапраўды чытаюць у розных кутках нашага горада і раёна, што пацвердзіла і геаграфія пераможцаў. Нам гэта вельмі прыемна. Першы прыз, які накіраваўся ў сельскую мясцовасць, — выпрамляльнік для валасоў. Ён дастаўся Леанідзе Балыш з аграгарадка Гранічы. А самы дарагі прыз – мультыварку — выйграла гараджанка Таццяна Баслык.

Пашанцавала і Ніне Андрайчук, якая вырашыла прыйсці на розыгрыш і акунуцца ў атма-сферу свята. Наша верная падпісчыца стала ўладальніцай фена. Дарэчы, на копіі квітанцыі яна напісала калектыву «МГ» маленькае пасланне і найлепшыя пажаданні, за што ёй вя-лікае дзякуй.

— Нават не ўспомню, колькі гадоў выпісваю «раёнку». Здаецца, усё жыццё разам з ёю! І чытаю яе ад пачатку да канца, – з усмешкай гаворыць пераможца. – Мае дзве дачкі жывуць у іншых гарадах, але калі прыяз-джаюць дамоў, таксама любяць пагартаць «МГ».

Ніна Андрайчук.

Ніна Антонаўна родам з вёскі Ганькавічы, у Маладзечне жыве амаль 60 гадоў. Да выхаду на пенсію працавала інжынерам-энергетыкам на мясцовай мэблевай вытворчасці.
Сярод тых, хто прысутнічаў на розыгрышы, быў і Антон Харук, які прыехаў з вёскі Уша-1. Ён выпісвае «Маладзечанку» з 1978 года, з таго часу, як вярнуўся з арміі. Задаволена расказвае пра тое, што двойчы быў героем журналісцкіх матэрыялаў. Яно і не дзіўна: Антон Харук шмат гадоў працаваў трактарыстам.

— Журналісты прыязджалі непасрэдна на поле ў час нарыхтоўкі кармоў. Гэта было вельмі нечакана і прыемна, — успамінае мужчына, нібы гэта было ўчора.
Цяпер ён на пенсіі і прызнаецца, што вельмі сумуе па працоўных буднях, яго па-ранейшаму цягне да зямлі і тэхнікі.

Сябар нашага выдання не расстроіўся, што не выйграў у рэкламнай гульні — для яго, як і для ўсіх нашых чытачоў, самы галоўны прыз і ёсць «Маладзечанская газета».

Итоги рекламной игры «Маладзечанская газета»: подпишись и выиграй!» опубликованы в номере за субботу, 20 июля 2019 г. 

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/podpiska-na-mg/vyigraj-priz/item/4916-maladzechanskaya-gazeta-provela-rozygrysh-prizov-reklamnoj-igry.html#sigProId9a762cc053
Прочитано 295 раз Последнее изменение 22.07.2019 10:31
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить