15.08.2018 9:48

Подделка документов на проезд грозит штрафом

Як вядома, падробка дакументаў праследуецца па законе. Гэта справядліва і для дакументаў, якія даюць права на бясплатны праезд у электрычках.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"


Летась праваахоўнікі Мінскай вобласці распачалі дзесяць крымінальных спраў у дачыненні да чыгуначных «зайцоў».

Так, за падробку пасведчання пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС быў пакараны пасажыр электрычкі «Мінск-Орша». Афера абышлася вінаватаму ў 690 рублёў штрафу.
Пенсіянерка з Барысава вырашыла сэканоміць 1,38 рубля (столькі каштаваў ільготны білет у электрычцы да Мінска) і прадставіла кантралёрам пасведчанне аб інваліднасці сына. Пры гэтым яна паправіла ў дакуменце імя і імя па бацьку. Вынік – штраф у памеры 920 рублёў.

1715 рублёў замест 1,26 заплаціў жыхар Мінска, які ад прыпыначнага пункта «Печанскі» ехаў у сталіцу па падробленым пасведчанні ліквідатара аварыі на ЧАЭС.

Жыхарка Крупак замяніла фатаграфію на пасведчанні інваліда 2-й групы сваячкі на ўласную, пасля чаго адправілася на электрычцы да станцыі «Сцяпнянка». Суд ацаніў такую «работу з дакументамі» ў 735 рублёў штрафу.

Па матэрыялах МІНСКАЙ ТРАНСПАРТНАЙ ПРАКУРАТУРЫ.

Прочитано 2981 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить