05.09.2019 12:20

Камісія абмеркавала пытанні карупцыі

Сярод пытанняў выязнога пасяджэння камісіі Маладзечанскага райвыканкама па супрацьдзеянні карупцыі былі разгляд карупцыйных правапарушэнняў у асобных арганізацыях, захаванасць маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці раёна, прафілактыка парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства ў сферы аховы здароўя і інш.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. Фото из открытых источников.

На мерапрыемства, што праводзілася ў Маркаве, былі запрошаны пракурор раёна Уладзімір Дубоўскі, начальнікі аддзела эканомікі райвыканкама і аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ала Маскалюк і Святлана Хрусталёва, выконваючы абавязкі начальніка філіяла УП «Белтэхагляд» у Мінскай вобласці Міхаіл Вашчыла, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Дар’я Калядзіч, дырэктары шэрагу суб’ектаў гаспадарання.

Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Юрый Горлаў.

Пра меры па захаванасці маёмасці ў сельскагаспадарчых арганізацыях расказаў першы намеснік старшыні -- начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк. Ён паведаміў, што на прадпрыемствах АПК укараняюцца розныя сістэмы аб’ектыўнага кантролю, устанаўліваюцца камеры відэаназірання, узмацняецца ахова месцаў захоўвання тэхнікі, складоў, зернесушыльных комплексаў… Важнае значэнне мае выкананне мер супрацьпажарнай бяспекі. Ажыццяўляцца кантроль за мэтавым выкарыстаннем фінансавых рэсурсаў. Дзякуючы гэтаму карупцыйныя рызыкі змяншаюцца.

У час свайго выступлення Дар’я Калядзіч адзначыла, што прафілактыка карупцыі ва ўсіх структурных падраздзяленнях ЦРБ вядзецца комплексна і мэтанакіравана. Рэгулярна праводзяцца тэматычныя семінары. Вялікая ўвага надаецца праверцы абгрунтаванасці выдачы лісткоў непрацаздольнасці. На асаблівым кантролі праверка стану здароўя прызыўнікоў. Закупка абсталявання і матэрыялаў адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

З мэтай папярэджання карупцыйных праяў арганізавана работа «тэлефона даверу», вядзецца ананімнае анкетаванне.

Прочитано 114 раз Последнее изменение 05.09.2019 12:20
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить