21.06.2019 14:06

В Молодечно обсудили план ускоренного развития района до 2020 г.

На выязным пасяджэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, якое прайшло ў Маладзечне, разглядаўся комплексны план паскоранага развіцця нашага раёна на перыяд да 2020 года.

Вёў пасяджэнне першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Макар. Удзел у мерапрыемстве прынялі памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, прадстаўнікі про-
фільных міністэрстваў і ведамстваў, члены абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечаншчыны.

Як падкрэсліў Ігар Макар, ад таго, як будзе развівацца наш раён, у многім залежаць узровень дабрабыту насельніцтва і стан эканомікі цэнтральнага рэгіёна ў цэлым. Сёння суб’екты гаспадарання Маладзечаншчыны выпускаюць 13 працэнтаў прамысловай прадукцыі ў Мінскай вобласці, фарміруюць 8 працэнтаў рознічнага тавараабароту. Раён з’яўляецца адным з валаўтваральных у вобласці.

Падрабязна кірункі комплекснага плана асвяціў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Ён зазначыў, што асноўная мэта работы — забеспячэнне паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і стварэнне камфортных і бяспечных умоў для жыцця грамадзян. Пры гэтым першачарговую ўвагу плануецца надаць рэальнаму сектару эканомікі.

— У асноўную прамысловую групу раёна ўваходзяць 37 прадпрыемстваў, — сказаў Юрый Мікалаевіч. – Прамысловасць Маладзечаншчыны ў асноўным спецыялізуецца на выпуску прадуктаў харчавання, а таксама мэблі. Вялікі патэнцыял маюць пляцоўкі, якія ўваходзяць у свабодную эканамічную зону «Мінск».

Дакладчык адзначыў, што нарошчванню эканамічнага патэнцыялу будзе садзейнічаць развіццё транспартнай інфраструктуры (у тым ліку абнаўленне рухомага саставу транспартных арганізацый).

У аграрным сектары плануецца павелічэнне выпуску ўсіх відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, рэканструкцыя ферм, стварэнне стабільнай кармавой базы ў жывёлагадоўлі і г.д.

Вялікая работа прадугледжана ў сферы будаўніцтва. Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 41 тысячу квадратных метраў жылля, у 2020 годзе – 61,9 тысячы. Жыллём павінны быць забяспечаны ўсе мнагадзетныя сем’і, якія маюць у гэтым патрэбу.

Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця раёна застанецца развіццё індывідуальнага прадпрымальніцтва.

Сярод напрамкаў комплекснага плана – паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, далейшае ўдасканаленне сфер культуры і адукацыі, сацыяльная падтрымка грамадзян і інш.
Вынікамі рэалізацыі мерапрыемстваў комплекснага плана прадугледжаны рост налічанай заработнай платы на 24,8 працэнта ў 2020 годзе ў параўнанні з 2018-м і павелічэнне на 5,2 працэнта ўласных даходаў бюджэту за адпаведны перыяд.

На пасяджэнні ўзнімаліся такія вострыя пытанні, як працоўная міграцыя з раёна, нізкая заработная плата на некаторых прадпрыемствах. Па многіх кірунках дзейнасці рэальнага сектара эканомікі даваліся канкрэтныя заўвагі і прапановы. Праводзіўся падрабязны аналіз сітуацыі.

— Маладзечаншчына мае вялікі патэнцыял, — паведаміў журналістам Ігар Макар. – Раён вызначаюць выгаднае геаграфічнае становішча і развітая транспартная інфраструктура. Маладзечна з’яўляецца важным транспартным вузлом, дзе перасякаюцца чыгуначныя і аўтамабільныя дарогі. Ёсць тут падрыхтаваныя кадры, развітая прамысловасць. Трэба ўсё злучыць і зрабіць так, каб рэгіён атрымаў новую дынаміку развіцця.

У ДАДАТАК. Праект рашэння аблвыканкама «Аб зацвярджэнні комплекснага плана паскоранага развіцця Маладзечанскага раёна на перыяд да 2020 года» быў падрыхтаваны з мэтай выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб паскораным комплексным развіцці гарадоў з колькасцю насельніцтва звыш 80 тысяч чалавек і адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Даручэнне было дадзена 22 сакавіка гэтага года ў рамках наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Баранавіцкага раёна.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 318 раз Последнее изменение 21.06.2019 14:06
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить