30.04.2019 14:20

Ідэалагічны семінар. Разгледжаны пытанні агульныя і прыватныя

Знешняя палітыка Беларусі, бяспека дзяцей, барацьба з карупцыяй, добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі. Гэтыя і іншыя тэмы разглядаліся на чарговым семінары ідэалагічнага актыву Маладзечаншчыны. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская.

Нацыянальныя інтарэсы і пазітыўны імідж

Як адзначыла начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раіса Казановіч, Беларусь падпісала і выконвае каля чатырох тысяч міжнародных дагавораў, пагадненняў, мемарандумаў і заяў.

Сетка замежных устаноў рэспублікі створана ў 57 дзяржавах (а з улікам акрэдытацыі паслоў па сумяшчальніцтве — у 109). У Беларусі працуюць 48 пасольстваў, 4 аддзяленні пасольстваў, 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы, 39 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 18 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый.

Сярод найбольш значных напрамкаў дзейнасці з замежнымі партнёрамі – прыцягненне інвестыцый, экспарт адукацыйных і медыцынскіх паслуг, стварэнне сумесных вытворчасцей, абслугоўванне турыстаў і іншае.

— Сёлета адбудуцца другія Еўрапейскія гульні. Дзякуючы гэтай знакавай спартыўнай падзеі з нашай краінай пазнаёміцца значная колькасць замежных грамадзян, — падкрэсліла Раіса Казановіч.

Перад законам усе роўныя

Старшы памочнік пракурора Таццяна Уліцкая нагадала: у Беларусі створаны і на практыцы рэалізаваныя механізмы дзяржаўнай антыкарупцыйнай палітыкі. Яны паказалі сваю эфектыўнасць. Асноўным дакументам, які рэгламентуе антыкарупцыйную дзейнасць, з’яўляецца закон «Аб барацьбе з карупцыяй».

Закон устанаўлівае антыкарупцыйныя абмежаванні і забароны для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб, рэгламентуе парадак урэгулявання канфлікту інтарэсаў, вызначае прававое рэгуляванне дэкларавання даходаў і маёмасці, ліквідацыі наступстваў карупцыйных правапарушэнняў і гэтак далей.

— Як паказвае практыка, найбольш распаўсюджанымі правапарушэннямі карупцыйнай накіраванасці з’яўляюцца крадзеж з выкарыстаннем службовага становішча, злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, хабарніцтва. Па ўсіх выяўленых фактах праводзіцца расследаванне.  Вінаватыя атрымліваюць заслужанае пакаранне, — зазначыла Таццяна Уліцкая.

Бяспека дзяцей — адказнасць бацькоў

Такая тэма даклада намесніка начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Уладзіміра Васількова.

Па словах супрацоўніка міліцыі, рашаючую ролю ў прафілактыцы злачынстваў сярод непаўналетніх адыгрываюць бацькі. На жаль, не ўсе таты і мамы разумеюць гэта. У выніку дзеці або парушаюць закон, або самі становяцца ахвярамі правапарушэнняў.
Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў неабходнасць бацькоўскага кантролю за непаўналетнімі. Вялікая ўвага павінна ўдзяляцца бяспецы ў інтэрнэце. Далёка не ўся інфармацыя ў сетцы карысная.

— Каб дзеці не сталі ахвярамі насілля, неабходна навучыць іх пазбягаць небяспечных сітуацый. Немалаважную ролю ў прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх мае таксама давяральная абстаноўка ў сем’ях, — падкрэсліў Уладзімір Васількоў.

Прочитано 313 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить