29.04.2019 9:07

В Молодечненском районе организованы оплачиваемые сельхозработы

Аплачваемыя работы арганізаваны ў сельгасарганізацыях Маладзечаншчыны. Удзельнічаць у іх могуць не толькі зарэгістраваныя беспрацоўныя грамадзяне, але і ўсе жадаючыя.

Як паведаміла начальнік аддзела садзейнічання занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Варатынская, раённая служба занятасці заключыла сёлета 14 дагавораў аб парадку і ўмовах правядзення аплачваемых грамадскіх работ. Дванаццаць з іх падпісана з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі.

— Аплачваемыя грамадскія работы арганізуюцца з красавіка, — гаворыць Ірына Варатынская. — Праводзяцца яны ў будні і выхадныя. Прыняць удзел у іх могуць усе паўналетнія жыхары горада і раёна (у тым ліку студэнты, пенсіянеры, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый). Пры гэтым не абавязкова мець статус беспрацоўнага.

Субяседніца падкрэсліла, што аплата складае 15 рублёў у дзень, разлік ажыццяўляцца грашыма або агароднінай.

З тымі, хто жадае атрымаць дадатковы даход, а таксама правесці час з карысцю для грамадства, заключаюцца грамадзянска-прававыя ці працоўныя дагаворы на тэрмін не больш за два месяцы. Для гэтага трэба прад’явіць у службу занятасці пашпарт.

— У добраахвотных памочніках маюць патрэбу фермерская гаспадарка Ігара Пакуша, іншыя суб’екты гаспадарання аграрнага сектара, — дадала спецыяліст.

За дадатковай інфармацыяй па тэме аплачваемых грамадскіх работ можна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама: вуліца Прытыцкага, дом 5, кабінет 207.

Тэлефон 74-62-07.

Прочитано 549 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить