01.04.2019 15:51

Ідэалогія: усе пытанні важныя

На чарговай нарадзе ідэалагічнага актыву раёна былі разгледжаны некаторыя важныя аспекты жыцця краіны і грамадства.  

Канстытуцыя: у імя будучыні

Як падкрэсліла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечан-скай гарадской выбарчай акрузе №72 Людміла Канановіч, важнай вяхой станаўлення беларускай дзяржаўнасці стала прыняцце 25 гадоў таму Канстытуцыі незалежнай Беларусі. Гэты дакумент вызначыў вектар развіцця краіны як моцнай, сацыяльнай, прававой дзяржавы. Змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю ўносіліся ў ходзе ўсенародных рэферэндумаў у лістападзе 1996-га і кастрычніку 2004 года.

— Канстытуцыя ўвасобіла багаты гістарычны вопыт беларускага народа, мудрасць папярэдніх пакаленняў, вызначыла прававыя і ідэалагічныя аспекты развіцця грамадства, залажыла асновы для захавання і памнажэння духоўных каштоўнасцей, — адзначыла Людміла Мікалаеўна.

Перамагчы наркаманію, зберагчы дзяцінства

Аб рэалізацыі ў раёне комплекснага плана мерапрыемстваў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання, сацыяльнай рэабілітацыі хворых на наркаманію, расказала загадчыца наркалагічнага ад-дзялення Маладзечанскага псіханеўралагічнага дыспансера Юлія Вагура.

Яна зазначыла, што на ўліку ў дыспансеры па прычыне ўжывання наркотыкаў знаходзяцца 73 чалавекі. Наркалагічную дапамогу можна атрымаць і ананімна на платнай аснове.

— Каб чалавек не трапіў у бяду, у сем’ях і калектывах павінны звяртаць увагу на паводзіны тых, хто побач, — расказала спецыяліст. – У людзей, якія ўжываюць наркотыкі, змяняюцца звычкі, светапогляд. У такім выпадку дапамога павінна быць аказана як мага хутчэй.

Начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення па адукацыі райвыканкама Галіна Харытон асвяціла пытанне выканання патрабаванняў дэкрэта №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях».

— У раёне многае робіцца для папярэ-джання сацыяльнага сіроцтва і прафілактыкі сямейнай нядобранадзейнасці, — паведаміла Галіна Віктараўна. – Створаны і дзейнічае каардынацыйны савет па рэалізацыі патрабаванняў дэкрэта №18, адпаведныя пытанні пастаянна на кантролі ў райвыканкаме і профільных арганізацыях. Асноўнае ў рабоце спецыялістаў – ранняе выяўленне праблемных сем’яў, устараненне фактараў, якія па-гражаюць жыццю і здароўю дзяцей.

Прочитано 192 раз Последнее изменение 01.04.2019 15:51
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить