05.04.2019 15:06

Юрий Горлов провел «прямую линию» с молодечненцами

У мінулую суботу старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў правёў тэлефонную «прамую лінію». Пытанні, што ўзнімалі людзі, у асноўным тычыліся добраўпарадкавання дамоў і вуліц, стану дарожнай сеткі, гандлёвага абслугоўвання і транспартнага забеспячэння на вёсцы, навядзення парадку на зямлі.

Юрий Горлов провел «прямую линию» с молодечненцами "Маладзечанская газета"

Большасць зваротаў была з сельскіх населеных пунктаў.

У час размовы з жыхарамі раёна Юрый Мікалаевіч неадкладна даваў даручэнні адказным службам і стараўся вырашыць праблемы аператыўна.

Так, жыхар вёскі Мойсічы паскардзіўся, што сцёкі з бліжэйшай фермы забруджваюць вуліцу, пагаршаюць санітарны стан населенага пункта. Старшыня райвыканкама звязаўся з кіраўніком гаспадаркі і запатрабаваў тлумачэння. У той жа дзень пасля «прамой лініі» Юрый Горлаў выехаў на месца, каб асабіста разабрацца ў сітуацыі.

— Дапамажыце заклікаць людзей да парадку! — патэлефанавала адна з удзельніц суботніка. — Збіраю смецце ля аўтобуснага прыпынку ў Цюрлях. Аднак іншыя ўдзельнікі суботніка пакінулі пакеты са смеццем якраз ля прыпынку. Атрымліваецца, адны ўбіраюць, а іншыя тут жа смецяць.

Юрый Мікалаевіч неадкладна даручыў кіраўніку арганізацыі, на работнікаў якой паступіла скарга, выправіць сітуацыю.

Зварот жыхаркі вуліцы Лявіцкага тычыўся актуальных цяпер тэм – добраўпарадкавання зямель і супрацьпажарнай бяспекі ў экасістэмах. Справа ў тым, што на вялікім участку побач з вуліцай нядаўна выгарала сухая трава. У час пажару агонь даволі блізка падбіраўся да будынкаў. Жанчына і яе суседзі занепакоеныя сітуацыяй.

— Праверыць, за якой арганізацыяй замацаваны ўчастак, і навесці там парадак, — распарадзіўся старшыня райвыканкама.

Шмат прапаноў было ў жыхаркі вёскі Маліноўшчына. Жанчына прасіла ўстанавіць аўтобусны павільён, уладкаваць пешаходную дарожку на галоўнай вуліцы, зрабіць парк больш прыстасаваным для адпачынку і іншае.

Сітуацыю з аўтобусным павільёнам патлумачыў кіраўнік ДРБУ №195. Было вырашана, што павільён установяць да 9 мая.

Што тычыцца пытанняў добраўпарадкавання, то ўдзел у іх вырашэнні павінны прымаць самі жыхары. Тым больш што ў раёне праходзяць суботнікі. Калі будзе ініцыятыва лю-дзей, камунальныя службы абавязкова выдзеляць тэхніку для вывазу смецця.

Тэму несанкцыянаванага гандлю ля рынку райспажыўтаварыства ўзняла жыхарка вуліцы Бухаўшчына. Жанчына звярнула ўвагу на тое, што ў некаторых выпадках гандаль вядзецца за межамі тэрыторыі рынку. Прычым харчовыя прадукты раскладзеныя на посцілках на зямлі. Пра якія санітарныя нормы ў такім разе можна гаварыць?

Старшыня райвыканкама запэўніў маладзечанку, што будуць арганізаваныя спецыяльныя рэйды па праверцы санітарнага стану і законнасці гандлю на сумежных з рынкам вуліцах.

Трэба адзначыць, што жыхары горада і раёна актыўна карысталіся магчымасцю задаць пытанне старшыні райвыканкама. Праўда, некаторыя з іх забывалі прадстаўляцца.

Юрый Горлаў гаварыў з людзьмі шчыра, уважліва выслухоўваў прапановы, не даваў пустых абяцанняў. Было відавочна, што сітуацыю ў раёне ён добра ведае. Кожнае пытанне старшыня райвыканкама ўзяў пад асабісты кантроль.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 2063 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить