05.04.2019 14:48

Іван Маркевіч наведаў Радашковічы

Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Іван Маркевіч наведаў Радашковічы. У праграме візіту былі сустрэча з працоўным калектывам ААТ «Радашковіцкі керамічны завод» і асабісты прыём грамадзян.

Многае залежыць ад кіраўніка

Знаёмства са станам спраў на вытворчасці – адзін з важных аспектаў візіту народнага вы-бранніка на керамічны завод. Пра дасягнутыя вынікі і перспектывы прадпрыемства расказаў кіраўнік калектыву Алег Мішчанка.

Як адзначыў Алег Сяргеевіч, Радашковіцкі керамічны развіваецца дынамічна, нарошчвае выпуск прадукцыі, праводзіць мадэрнізацыю, прыцягвае інвестыцыі. Уводзіцца ў строй новае абсталяванне. Вялікая ўвага надаецца эканоміі і рацыянальнаму выкарыстанню сыравіны і энергетычных рэсурсаў. У выніку работнікі маюць ёмісты сацыяльны пакет, на прадпрыемстве расце заработная плата. У снежні мінулага года яна склала ў сярэднім 1200 рублёў.

— Работа калектыву завода заслугоўвае высокай ацэнкі, — падкрэсліў Іван Маркевіч. – І ў гэтым вялікая заслуга кіраўніка прадпрыемства. Алег Мішчанка стварыў эфектыўную каманду, якой па сілах выкананне самых складаных задач.

Сталіца раённых «Дажынак»

Гатоўнасць прыйсці на дапамогу выбаршчыкам — адметная рыса Івана Маркевіча. Праявілася яна ў час сустрэчы з калектывам керамічнага завода. Людзі паднялі перад народным выбраннікам шэраг важных пытанняў з жыцця пасёлка.
Так, у Радашковічах жыве каля шасці тысяч чалавек. Аднак устаноўлены толькі адзін банкамат. Нараканне выклікае забеспячэнне спецыялістамі мясцовай бальніцы. Неабходна прывесці ў парадак стадыён.

Усе пытанні ўзяты на кантроль. Іван Маркевіч паабяцаў паспрыяць у іх вырашэнні. Так, пасялковы стадыён плануецца прывесці ў парадак да раённых «Дажынак», якія сёлета пройдуць у гарпасёлку. Ужо цяпер прымаюцца захады па замацаванні ў Радашковічах медыцынскіх кадраў. З нагоды ўстаноўкі банкамата будзе накіраваны запыт у банкаўскія ўстановы.

Як зазначыў старшыня пасялковага выканаўчага камітэта Віктар Неказакаў, у Радашковічах многае робіцца для павышэння камфортнасці пражывання людзей. Населены пункт добраўпарадкоўваецца, узводзяцца жылыя дамы і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Радашковічы ўвайшлі ў лік гарадскіх пасёлкаў, дзе сёлета плануецца правесці маштабнае добраўпарадкаванне. Задачу штогод у кожнай вобласці аднаўляць і развіваць па два гарадскія пасёлкі паставіў у 2017 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Невырашальных праблем няма

На асабісты прыём да Івана Маркевіча запісаліся жыхары Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў. Праходзіла сустрэча ў Радашковіцкім пасялковым выканаўчым камітэце.

Сярод пытанняў грамадзян — прыватызацыя жылых памяшканняў, добраўпарадкаванне дарожнай сеткі і населеных пунктаў. Таксама былі пададзены меркаванні па ўдасканаленні заканадаўства, узнятыя асабістыя і камунальныя пытанні.

Так, жыхары шматкватэрнага дома №1 у вёсцы Удранка па-скардзіліся, што гарачая вада ў іх кранах не адпавядае нарматывам па тэмпературы. Сістэма водазабеспячэння дома звязана з камунікацыямі санаторыя «Багатыр».

Прадстаўнік завода «Тэрма-пласт», якому належыць санаторый, запэўніў, што праблема абавязкова будзе вырашана. Гэты і ўсе іншыя звароты ўзяты на кантроль.

— У рабоце з выбаршчыкамі дробязей няма, — падсумаваў вынікі прыёму парламентарый. – Калі людзі звяртаюцца да дэпутатаў, у органы выканаўчай улады, яны спадзяюцца на вырашэнне праблемы. Гэтыя надзеі трэба апраўдаць. Як паказвае практыка, у абсалютнай большасці выпадкаў рашэнне знаходзіцца.

Дэпутат трымае слова

Іван Маркевіч знайшоў час і для размовы з журналістамі. Прадстаўнікам мясцовых СМІ ён расказаў пра сваю дзейнасць у якасці дэпутата, праінфармаваў, якія дэпутацкія наказы выканаў.

Так, народны выбраннік правёў у Маладзечанскім раёне 49 сустрэч у працоўных калектывах і па месцы жыхарства выбаршчыкаў, прыняў 135 выбаршчыкаў, разгледзеў 161 зварот грамадзян.

У цесным узаемадзеянні з кіраўніцтвам райвыканкама, прадстаўнікамі раённага, пасялковага і сельскіх Саветаў, кіраўнікамі раённых арганізацый вырашаны многія пункты перадвыбарнай праграмы.

У прыватнасці, уведзена ў строй станцыя абезжалезвання ў аграгарадку Беразінскае, праведзена рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў і сістэмы каналізацыі ў гарадскім пасёлку Радашковічы.

Станоўчыя вынікі дасягнуты па многіх зваротах грамадзян. Так, у доме №8 па вуліцы Пралетарскай у Радашковічах адрамантаваны дах, заасфальтавана дарога Груздава — Капачы, адрамантаваны памяшканні Радашковіцкага ясляў-сада №1, ліквідавана крыніца забруджвання паветра адходамі Малінаўшчызненскага спіртагарэлачнага завода і гэтак далей. Вырашаны іншыя пытанні, у тым ліку асабістага характару.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ofitsialno/item/4366-ivan-markevich-naveda-radashkovichy.html#sigProId0073bceca7
Прочитано 1881 раз Последнее изменение 05.04.2019 14:48
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить