11.01.2019 12:45

«У новы год – з «Белай Руссю»!

Источник

Так называецца агульнарэспубліканская акцыя, якую традыцыйна ў святочныя дні ладзіць грамадскае аб’яднанне «Белая Русь». Далучыліся да яе і маладзечанцы.

— Асаблівая ўвага скіравана на нашых актывістаў, а таксама на мнагадзетныя, прыёмныя, няпоўныя і тыя сем’і, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, — падкрэсліла Зоя Кокаш.

У акцыі прыняла ўдзел і парламентарый Людміла Канановіч. Яна з’яўляецца членам савета раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Дзякуючы ўвазе дарослых больш за 20 дзяцей пабывалі на навагоднім свяце ў Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску. Яшчэ столькі ж хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі білеты на раённае прадстаўленне ў мясцовым Палацы культуры. Больш чым для 120 дзяцей цікавае падарожжа з героямі казкі «Чараўнік ізумруднага горада» правялі артысты Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка».

Шчыра віталі і дзякавалі за клопат ініцыятарам акцыі мнагадзетныя сем’і, да якіх яны накіраваліся з падарункамі, – канцылярскімі прыладамі, цацкамі, цукеркамі... Святлана Кандраценка выхоўвае 13-гадовага сына Арцёма і двайнят Аляксея і Вікторыю, якім па тры з паловай года. Старэйшы хлопчык вучыцца ў сёмым класе СШ №4, малодшыя дзеці наведваюць санаторны яслі-сад «Сонейка» №17. Дарэчы, у гэтай установе працуе памочнікам выхавальніка іх мама. Шаноўным гасцям Лёша і Віка падрыхтавалі творчыя падарункі і прачыталі прыгожыя вершы.



А ў сям’і Лызь наогул сустрэлі з музыкай. Уладзіслаў і яго малодшыя сёстры двайняты Маргарыта і Ксенія паспяваюць вучыцца і ў СШ №14, і ў дзіцячай школе мастацтваў. Хлопчык іграе на саксафоне, дзяўчынкі — на віяланчэлі і скрыпцы. Ёсць дома і піяніна, якое яны таксама асвойваюць. У складзе трыа пакуль іграць не даводзілася, затое ў сясцёр склаўся прыгожы дуэт. Музыкай іх зацікавіла мама, якая лічыць, што заняткі ёю спрыяюць гарманічнаму развіццю і пашыраюць кругагляд. Працуе Алена Мікалаеўна выхавальніцай ясляў-сада №35.

Людміла Канановіч вельмі хутка знайшла агульную мову з падлеткамі. Яна пажадала ім праслаўляць сваімі талентамі і дасягненнямі родны край. Школьнікі пацікавіліся парламенцкай дзейнасцю, спыталіся, як «з’яўляюцца» законы, а потым сфатаграфаваліся разам на памяць.

Прочитано 958 раз Последнее изменение 11.01.2019 12:45
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить