11.01.2019 11:26

Развіццё раёна: прагноз аптымістычны

Источник

Адным з асноўных пытанняў чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў быў прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Маладзечаншчыны на 2019 год.

На сесіі адзначалася, што асноўнымі мэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна стануць павышэнне якасці жыцця насельніцтва, нарошчванне экспартнага патэнцыялу, забеспячэнне збалансаванасці знешняга гандлю, развіццё канкурэнцыі, інвестыцыйнай і інавацыйнай актыўнасці, стварэнне новых рабочых месцаў.

У рамках пастаўленых задач плануецца павышаць эфектыўнасць дзеючых вытворчасцей, рэалізоўваць інвестыцыйныя праекты па тэхнічным пераўзбраенні і рэканструкцыі вытворчых магутнасцей, павышаць якасць выпускаемай прадукцыі. Неабходна захоўваць і ўмацоўваць пазіцыі на традыцыйных рынках Расіі, Украіны, краін Еўрасаюза, а таксама пашыраць геаграфію паставак. Адзін з перспектыўных напрамкаў – развіццё знешнегандлёвых адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Сёлета плануецца павялічыць экспарт паслуг на 108 працэнтаў, экспарт тавараў – на 110 працэнтаў. Згодна з прагнозам, сума прамых замежных інвестыцый у эканоміку Маладзечаншчыны павінна скласці 3,5 мільёна долараў.

Сярод перспектыўных інвестыцыйных праектаў з прыцягненнем замежных інвестыцый – будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода. У выпадку рэалізацыі праекта сума прамых замежных інвестыцый складзе каля 38 мільёнаў еўра. Заяўка на заключэнне інвестыцыйнага дагавора пададзена ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

У 2019-м раёну даведзена заданне за кошт усіх крыніц фінансавання ўвесці ў эксплуатацыю 100,5 тысячы квадратных метраў жылля. На новых вытворчасцях і арганізацыях плануецца стварыць 1040 рабочых месцаў. Асаблівая ўвага будзе нададзена развіццю прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці.

Тэмп росту рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі сёлета павінен скласці 105,5 працэнта. Сярод аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, якія плануецца адкрыць у гэтым годзе, – гандлёвы дом «Спадарожнік», рэстаран у Маладзечне, універсальны магазін у Радашковічах.

Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.  

Прочитано 965 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить