27.12.2018 9:05

Газета – люстэрка жыцця

Источник

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч выказалася пра " Маладзечанскую газету".

Дэпутат Людміла Канановіч. Дэпутат Людміла Канановіч. "Маладзечанская газета"

— Гэта маё любімае выданне. Выпісваю яе шмат гадоў і заўсёды знаходжу цікавыя матэрыялы пра людзей і падзеі. Невыпадкова вялікае значэнне ў краіне надаецца менавіта рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі. Акрамя дзяржаўных тэм, яны асвятляюць мясцовае жыццё, узнімаюць пытанні, якія хвалююць жыхароў тут і цяпер. Не пакінуў раўнадушнай праект «Ганаровыя грамадзяне аб родным горадзе» да 630-годдзя Маладзечна. Знакамітыя жыхары раёна з любоўю расказвалі аб сваёй малой радзіме. У публікацыях, прысвечаных ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, даведваемся аб людзях, чые лёсы былі абпаленыя вайной. На жаль, многіх ужо няма побач з намі, але пра іх жыццёвы подзвіг мы чытаем на старонках «МГ». Гісторыя не адыходзіць у нябыт, яна жыве ў газетных публікацыях. І дапаўняецца падзеямі сучаснага жыцця раёна.

Калектыву рэдакцыі хачу падзякаваць за плённае супрацоўніцтва і  ўзаемадзеянне ў асвятленні работы дэпутатаў у акрузе. Жадаю цікавых праектаў, шматлікіх чытачоў і надалей займаць годнае месца на медыйнай прасторы.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 2135 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить