21.12.2018 14:58

Детские школы искусств -- фундамент эстетического образования

Источник

У Маладзечне прайшоў семінар з удзелам кіраўнікоў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці. Мерапрыемства арганізавала галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.


— Паспяховая дзейнасць дзіцячых школ мастацтваў — важны напрамак работы сферы культуры ў цэлым. Людзі, якія становяцца прафесійнымі мастакамі, музыкантамі, тэатразнаўцамі, харэографамі, — усе яны прайшлі першую прыступку эстэтычнай адукацыі, якую даюць дзіцячыя школы мастацтваў. Чалавека з эстэтычнай адукацыяй можна назваць культурным у самым шырокім сэнсе гэтага слова, — сказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Святлана Баранок.

Як адзначыў начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Яўгеній Асташоў, у Мінскай вобласці працуюць 79 дзіцячых школ мастацтваў, у асноўным шматпрофільных. Іх наведваюць каля 20 тысяч чалавек. Колькасць устаноў у апошнія гады зменшылася за кошт рэарганізацыі — далучэння невялікіх школ да буйных у якасці філіялаў. Цяпер у вобласці існуе 37 філіялаў і 40 класаў рознай накіраванасці, у асноўным у сельскай мясцовасці. Рэарганізацыя дазволіла пераразмеркаваць працоўныя рэсурсы, умацаваць кіраванне і захаваць кантынгент навучэнцаў. Выступоўца прааналізаваў стан і развіццё дзіцячых школ мастацтваў вобласці, прывёў падрабязную статыстыку, сабраную на аснове справаздачных даных устаноў.

На семінары гаварылася пра важнасць прафарыентацыйнай работы, павышэнне матывацыі таленавітай моладзі да атрымання творчай прафесіі, пра неабходнасць падтрымкі супрацоўніцтва каледжаў з дзіцячымі школамі мастацтваў, закраналася тэма пазабюджэтнай дзейнасці школ, наяўнасці і рамонту музычных інструментаў.

Семінар завяршыўся знаёмствам яго ўдзельнікаў з работай музычнага каледжа імя М.К. Агінскага і канцэртам фартэпіяннай музыкі.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ofitsialno/item/3777-detskie-shkoly-iskusstv-fundament-esteticheskogo-obrazovaniya.html#sigProId9a5a6a0b15
Прочитано 2033 раз Последнее изменение 21.12.2018 14:58
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить