14.12.2018 15:09

Старшыня райвыканкама Юрый Горлаў сустрэўся з калектывам хлебазавода

Источник

Юрый Горлаў закрануў таксама важныя пытанні развіцця горада і раёна.


На сустрэчы прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Соф’я Філістовіч і начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Святлана Юрчык.

Юрый Мікалаевіч агледзеў вытворчасць, падзякаваў хлебапёкам за добрасумленную і высакародную працу. Старшыня райвыканкама пад-крэсліў, што на прадпрыемстве вырабляецца самы важны ў жыцці прадукт – хлеб. Прычым у яго вытворчасці задзейнічаны тысячы людзей — і вяскоўцаў, і гараджан.

— Хлебазавод працуе рэнтабельна, выпускае якасную прадукцыю. На прадпрыемстве нядаўна прайшла мадэрнізацыя. Аднак рэзервы яшчэ не вычарпаны. Трэба звярнуць увагу на рост заработнай платы работні-каў, — падзяліўся ўражаннямі старшыня райвыканкама.

Пра рамонт вуліц і новы Палаца шлюбаў

Юрый Горлаў закрануў важныя пытанні развіцця горада і раёна. Ён нагадаў, што ў лютым наступнага года будзе зацверджаны пералік чарговасці рамонту і добраўпарадкавання дамоў, двароў, вуліц і іншых аб’ектаў жылой і сацыяльнай інфраструктуры, які складуць з улікам зваротаў грамадзян, прапаноў дэпутатаў мясцовых Саветаў. Інфармацыя будзе даведзена насельніцтву раёна.

— Маладзечна выгадна адрозніваецца ад іншых райцэнтраў Міншчыны, — падкрэсліў выступоўца. – У горадзе створаны добрыя ўмовы для жыцця, працы і адпачынку. Дзякуючы фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2011» з’явіліся новыя сацыяльна значныя аб’екты. Але спыняцца на дасягнутым нельга.

Прапрацоўваецца пытанне ўзвядзення Палаца шлюбаў на Цэнтральнай плошчы. Унесена прапанова будаўніцтва дзіцячага сада і пачатковай школы ў мікрараёне «Усходні». Асаблівая ўвага бу-дзе нададзена жыллёваму будаўніцтву. Пры гэтым плануецца прыняць меры па зніжэнні сабекошту новага жылля.

Сярод перспектыўных напрамкаў нарошчвання вытворчасці прадпрыемствамі і арганізацыямі Маладзечаншчыны Юрый Горлаў выдзеліў больш шчыльную кааперацыю з суб’ектамі гаспадарання гарадоў і рэгіёнаў-пабрацімаў, эфектыўнае выкарыстанне магчымасці свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Мінск», у якую нядаўна ўвайшлі чатыры пляцоўкі на тэрыторыі Маладзечна.

У час сустрэчы было ўзнята пытанне работы грамадскага транспарту.

— Работа ў гэтым напрамку вядзецца. Аўтапарк набывае новыя камфартабельныя аўтобусы. Вялікая ўвага паляпшэнню якасці пасажырскіх перавозак надаецца на абласным ўзроўні. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі, — адзначыў Юрый Горлаў.

Чытайце таксама: С какими вопросами обращались граждане к главе района Юрию Горлову

Прочитано 1321 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить