11.12.2018 14:23

Кто попал в список незанятых в экономике и как об этом узнать?

У Беларусі сфарміравана база даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Якім чынам чалавек можа даведацца, ці ўключаны ён у яе? Пра гэта мы спыталі сакратара пастаянна дзеючай камісіі
па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Ірыну Варатынскую.

Па словах субяседніцы, у рэспубліцы ўведзены дзве электронныя паслугі. Адна з іх — прадстаўленне звестак аб аднясенні працаздольнага грамадзяніна да не занятых у эканоміцы, другая – аб уключэнні грамадзяніна ў спіс праца-здольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі, вызначаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна аб-грунтаваных затрат на іх аказанне.

— Ёсць некалькі спосабаў атрымання інфармацыі, — адзна-чыла Ірына Чаславаўна. – Так, гэта можна зрабіць самастойна праз інтэрнэт. Спісы праца-здольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, і тых, хто пры гэтым аплачвае паслугі, што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, размешчаны на адзіным партале электронных паслуг.

Звесткі пра сябе чалавек можа праверыць у асабістым кабінеце. Для гэтага патрэбны электронны лічбавы подпіс або ўнікальны ідэнтыфікатар (логін, пароль). Па подпіс варта звярнуцца ў службу «адно акно». Пры сабе неабходна мець пашпарт. Паслуга бясплатная.

Адпаведную інфармацыю па тэлефоне або пасля электроннага ці пісьмовага звароту дае пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Чалавеку трэба паведаміць ідэнтыфікацыйны нумар і іншыя пашпартныя даныя.

Тэл. камісіі: 58-13-45, эл. адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
Пра тое, што грамадзянін занесены ў базу, яму могуць паведаміць і ў самой камісіі.

Субяседніца дадала, што для змены статуса з не занятага ў эканоміцы на статус занятага чалавек мае права асабіста або праз паўнамоцнага прадстаўні-ка звярнуцца ў камісію і прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць яго занятасць. Іх можна выслаць па пошце або электроннай пошце.

— Цяпер многія суайчыннікі працуюць або вучацца за мяжой. Каб не трапіць у базу, яны могуць падаць перакладзеныя на рускую або беларускую мову копію працоўнага дагавора з замежным наймальнікам ці даведку аб навучанні, — дадала Ірына Варатынская.

Сакратар пастаянна дзеючай камісіі ўдакладніла некаторыя пытанні, што тычацца фарміравання базы даных не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян. Так, калі ў ёй адначасова знаходзяцца двое бацькоў, да тых, хто выхоўвае дзіця да 7 гадоў можа быць аднесены толькі адзін.

Пастаянна дзеючая камісія прымае рашэнне, ці займаецца грамадзянін вытворчасцю прадукцыі раслінаводства (калі так, ён адносіцца да занятых у эканоміцы). Для гэтага жыхар самастойна звяртаецца ў камісію і прадстаўляе адпаведныя дакументы.

Урад Беларусі вызначыў паслугі, якія прадстаўляюцца працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы.

Так, уласнікі жылля, не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць цалкам гарачае водазабеспячэнне з 1 студзеня, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне — з 1 кастрычніка наступнага года.

Спаганяць поўную аплату жыллёвых паслуг будуць па месцы рэгістрацыі грамадзяніна. Калі ў жылым памяшканні зарэгістраваныя некалькі чалавек, то праца-здольны не заняты ў эканоміцы па поўным тарыфе будзе аплачваць толькі сваю частку спажытых паслуг.

Калі ў кватэры зарэгістраваныя некалькі чалавек, занесеных у базу, то кожны з іх будзе аплачваць па поўным тарыфе сваю частку спажытых паслуг.

Прочитано 1821 раз Последнее изменение 11.12.2018 14:23
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить