18.11.2018 8:34

Віншаванне з днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Прыміце самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята.


Усім нам блізкія і зразумелыя клопаты людзей, якія сваёй нялёгкай працай забяспечваюць краіну харчаваннем, спрыяюць росту яе эканамічнага патэнцыялу. Таму гэты дзень з’яўляецца нашым агульным святам.

Упэўнены, што ваш прафесійны вопыт, добрасумленныя адносіны да сваёй справы, працавітасць, пачуццё доўгу і любові да роднай зямлі паслужаць паспяховаму выкананню задач, што стаяць перад намі.
Асаблівыя словы прызнання сёння адрасуем кіраўнікам і спецыялістам гаспадарак, механізатарам, камбайнерам, вадзіцелям, работнікам ферм, а таксама ветэранам вытворчасці.

Паважаныя працаўнікі вёскі, ветэраны галіны! Няхай заўсёды будзе багатым ваш стол, а ў дамах пануюць спакой і дабрабыт, няхай не падводзіць здароўе, а ліўні і засухі мінаюць вашы ўгоддзі. Шчасця і поспехаў вам у нялёгкай, але такой неабходнай усім нам працы!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Прочитано 1139 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить