Сустрэча адбылася 8 лістапада. Суправаджаў Івана Станіслававіча намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Генадзій Актанаровіч.
У час сустрэчы Іван Маркевіч расказаў аб сваёй дзейнасці ў якасці дэпутата. Таксама ён асвяціў пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Міншчыны.
У прыватнасці, было адзначана, што народнагаспадарчы комплекс цэнтральнага рэгіёна развіваецца стабільна. Асноўныя прагнозныя паказчыкі выконваюцца. Пры гэтым трэба выйсці на сярэдні ўзровень заработнай платы ў 1000 рублёў.
-- Галоўная задача кіраўніка любога ўзроўню -- стварыць умовы, каб у калектывах адчулі і ўбачылі змены да лепшага, -- падкрэсліў Іван Маркевіч.