Мебель
16.02.2020 13:01

Дзве маладзечанкі выступяць на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў WorldSkills

Навучэнкі Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Дзіяна Бягун і Ганна Набагез сталі пераможцамі рэгіянальнага і абласнога этапаў міжнароднага руху WorldSkills і неўзабаве выступяць на рэспубліканскім этапе.

Дзіяна Бягун.

Для Дзіяны Бягун найбольш складанай аказалася нарэзка з пяці фруктаў, да якіх не дазвалялася дакранацца рукамі, а толькі лыжкай, відэльцам і нажом. Прычым парэзаныя грушы, яблыкі, ківі, апельсін і банан трэба было прыгожа і абсалютна аднолькава раскласці на дзвюх талерках. У выніку наша навучэнка справілася хутчэй за сапернікаў, нават не выкарыстаўшы адведзеныя 15 хвілін на заданне. Яна яшчэ паспела ўпрыгожыць страву вінаградам, што было неабавязковым. Як і іншым канкурсантам, Дзіяне давялося прадстаўляць розныя віды сервіроўкі стала і падачы страў. А яшчэ за 10 хвілін скласці сурвэткі пятнаццаццю спосабамі – «веер», «лілея», «свечка», «джонка», «артышок»… У ліку заданняў было і прыгатаванне кавы і кактэйляў.

Ганна Набагез.

Дзіяна Бягун стала лепшай сярод будучых афіцыянтаў-барменаў, а Ганна Набагез – сярод будучых пекараў-кандытараў.

Для ўдзельнікаў намінацыі «Кандытарскае мастацтва», у якой выступала Ганна Набагез, заданні былі тэматычныя і прысвячаліся 75-годдзю Вялікай Перамогі. Творчыя спаборніцтвы доўжыліся пяць з паловай гадзін.
— Давялося прыкласці шмат намаганняў, каб спячы прыгожы і смачны бісквіт, — дзеліцца ўражаннямі Ганна. – Пра-слаіла яго сметанковым і фруктовым крэмам. Таксама з крэму зрабіла рознакаляровыя хрызантэмы, сімвалічную зорку і надпіс «75 лет Победе». Прыемна, што суддзі ацанілі мае намаганні.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 15 лютага.

Фота: Ірына Рабушка. 

Прочитано 1076 раз Последнее изменение 16.02.2020 13:01
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить