05.12.2016 8:48

Вялікія радасці маленькага аркестра

Яго ўдзельнікаў прыводзяць бацькі ў аддязленне дзённага знаходжання для інвалідаў.

Большасці ўдзельнікаў ансамбля шумавых інструментаў «Настрой» – за трыццаць гадоў. Аднак многіх з іх бацькі штодня праводзяць да самых дзвярэй аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Дыягназы ў іх цяжкія, часта звязаныя з адхіленнямі ў разумовым развіцці, ва ўсіх інваліднасць першай і другой групы. Большасць маладых людзей не ўмее чытаць, тым больш не ведае ноты. Між тым некаторыя асвоілі па некалькі інструментаў, паспяваюць мяняць іх на працягу выканання адной кампазіцыі…

Такога ўнікальнага калектыву ў Беларусі больш не знойдзеш. Ён існуе толькі дзякуючы любові і бязмежнаму цярпенню людзей, якія кожны дзень знаходзяцца побач з гэтымі хлопцамі і дзяўчатамі. Яны горы гатовы звярнуць, каб незнаёмае многім слова «інклюзія», што азначае сацыялізацыю, адаптацыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадстве, сапраўды працавала.

Марыя Фалей – прафесійны музыкант, да пенсіі працавала ў Гарадоцкай музычнай школе. Яе здольнасці перадаліся дачцэ Аксане і ўнуку Сяргею, нягледзячы на яго дыягназ. Бабуля навучыла яго любіць музыку. Выкладчыца дзіцячай школы мастацтваў Святлана Піскорская дапамагла асвоіць балалайку, а Аркадзь Казырскі навучыў іграць на ксілафоне. З бабуляй яны выступалі дуэтам на мерапрыемствах, розных фестывалях. На адным з іх Марыю Мікалаеўну ўразіў ансамбль з Літвы, у якім ігралі інваліды. «Чым мы горшыя?» — падумала жанчына. Яе ідэю стварыць такі калектыў у Маладзечне падтрымалі неабыякавыя, чулыя спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і яго загадчыца Вольга Карпала. Падключыліся бацькі выхаванцаў, бо найперш трэба было знайсці музычныя інструменты – дудачкі, званочкі, бубен, ксілафон, балалайку – усяго каля дваццаці. Адгукнуліся многія калегі з музычных школ, асабліва Марыя Фалей удзячная за падтрымку дырэктару Гарадоцкай школы Ігару Ахполаву. Дачка Марыі Мікалаеўны Аксана Лямешка, якая з’яўляецца старшынёй Маладзечанскай пярвічнай грамадскай арганізацыі дапамогі інвалідам «Надзея», спецыяльна пайшла вучыцца іграць на цымбалах, каб дапамагчы маці і быць разам з сынам на сцэне.

За чатыры гады склаўся вялікі рэпертуар. Ансамбль выступае не толькі ў Маладзечне, але і ў Мінску, Вілейцы, Валожыне, Барысаве, Смаргоні, летам ездзіў у Брэст. На фестывалях творчасці інвалідаў «Настрой» неаднойчы займаў прызавыя месцы, а самая значная ўзнагарода – дыплом за трэцяе месца ў інструментальным жанры фестывалю «Фарбы жыцця», які праходзіў у рамках міжнароднага праекта «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю».

Мы трапілі на рэпетыцыю перад паездкай ансамбля ў Барысаў на фінал абласнога фестывалю мастацкай самадзейнасці «Гарачае сэрца» сярод аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў. Вельмі ўразілі настрой і самааддача маладых людзей у час выканання папуры на тэмы беларускіх і рускіх народных песень, іншых складаных кампазіцый. Паказалі і ігру на лыжках, якую асвоілі зусім нядаўна.

— Няпроста гэта ўсё нам даецца, — гаворыць кіраўнік музычнага і тэатральнага гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Наталля Асіповіч. – За кожным нумарам – месяцы рэпетыцый. Да канцэрта, прысвечанага Дню жанчын, мы пачынаем рыхтавацца ў студзені. Мелодыю, тэкст песень нашы артысты запамінаюць на слых, значэнне многіх слоў ім даводзіцца тлумачыць. Бывае, напярэдадні ўсё вывучым, а на наступнай рэпетыцыі не атрымліваецца, і пачынаем нанова. І на канцэртах здараліся правалы. Гэта цяпер моладзь адчувае сябе на сцэне смялей, хаця ўсё роўна ўсе хвалююцца. Аднойчы выступалі на адной сцэне з калектывамі дзіцячай школы мастацтваў. Яе педагогі вельмі здзіўляліся здольнасцям нашых выхаванцаў. Дарэчы, ніхто з музыкантаў, да якіх мы звярталіся, не рызыкнуў працаваць з нашымі падапечнымі.

Наталля Мікалаеўна – прафесійны культработнік, арганізатар мерапрыемстваў, раней працавала ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Прызнаецца, што заўсёды марыла знайсці работу, якой бы змагла аддаваць душу. І цяпер у яе менавіта такая: душэўных сіл затрачваецца шмат, але і аддача вялікая. Яе падапечныя вельмі добрыя, шчырыя, бяскрыўдныя, даверлівыя, нібы дзеці. Дарэчы, раней узрост інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання, абмяжоўваўся 31 годам. Цяпер рамкі зняты, што вельмі правільна: іншага месца, дзе б маглі бавіць час людзі з такімі захворваннямі, у горадзе няма. А яны ж маюць вялікую патрэбу ў стасунках. У аддзяленні асвойваюць розныя тэхнікі рукадзелля, прымаюць удзел у мерапрыемствах, наведваюць гарадскія ўстановы. У некаторых хлопцаў і дзяўчат узніклі сімпатыі адзін да аднаго. Але, на вялікі жаль, з-за сваёй недзеяздольнасці яны не змогуць стварыць сем’і. Музыка для іх – аддушына, магчымасць праявіць сябе. Трэба чуць, як прыгожа спявае песню пра маму з рэпертуару Стаса Міхайлава Жэня Цяцера, як цудоўна саліруе, адбівае рытм на бубне Надзя Бажко, як упэўнена іграе на ксілафоне, балалайцы Сяргей Лямешка, на дзіцячым ксілафоне – Надзя Пінчук, на трашчотках – Андрэй Стасяловіч, на трохвугольніку – Каця Пеўнева. Для іх і іх сяброў кожны выхад на сцэну, кожны ўдалы нумар – гэта маленькая перамога.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/obrazovanie/item/619-vyalikiya-radastsi-malenkaga-arkestra.html#sigProId3470305b55
Прочитано 1451 раз Последнее изменение 05.12.2016 8:48
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Комментарии   

# Валентина Ивановна 05.12.2016 09:51
Это просто отлично, что в Молодечно есть такие проекты. Но мне кажется, что в работе с инвалидами и создании безбарьерной среды еще непаханное поле для деятельности
Ответить
# NATALI 05.12.2016 12:06
Спасибо надо сказать тем людям, которые придумали такое благородное дело. И не только придумали, но и работают с такими детьми. А дети тоже молодцы. Вот у кого надо поучиться преодолевать трудности, а также у родителей. все вместе они настоящие герои.
Ответить
# Inga 08.12.2016 09:46
По большому счету это сами родители и родственники создали такой оркестр ради своих детей и их друзей. Это заслуживает похвалы и очень хорошо, что журналисты об этом рассказывают. А что делают для таких детей те, для кого это работа, за которую они получают деньги. Кто из педагогов выступил на страницах газеты с советами, своими мыслями. Вот когда благотворительные акции проводят, тогда о таких детях и рассказывают. А потом хотят, чтобы они интегрировались в общество. Должна быть публичность, тогда и родители особенных детей будут чувствовать себя свободнее и комфортнее в обществе. Им надо помогать. И делать это надо на уровне властей.
Ответить

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить