22.11.2016 12:13

Аддзяленне прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра пераедзе ў Радашковічы

У будынку сацыяльна-педагагічнага цэнтра будуць займацца першыя класы гімназіі-каледжа мастацтваў.

З 1 студзеня аддзяленне прытулку размесціцца на базе Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Драпеза падкрэсліла, што вышэйназваны цэнтр як юрыдычная адзінка застанецца. Спецыялісты аддзялення прытулку змогуць працаваць у Радашковічах альбо ім прапануюць іншыя месцы работы ў сферы адукацыі.

Як правіла, у цэнтры знаходзіцца ад 5 да 20 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 3 да 18 гадоў, якіх часова (не больш чым на паўгода) забіраюць з нядобранадзейных сем’яў. У Радашковіцкай школе-інтэрнаце хапае плошчаў, створаны належныя ўмовы, для выхаванцаў арганізавана медыцынскае абслугоўванне. — Апошнім часам у горадзе павялічыўся попыт на месцы ў дашкольных установах. У некаторых з іх базіруюцца першыя класы. Таму было прынята рашэнне перавесці пачаткоўцаў гімназіі-каледжа мастацтваў у будынак сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Тут ужо займаюцца два класы, а з наступнага навучальнага года перавядзём яшчэ два, — зазначыла Іна Феліксаўна.

Такім чынам, у гарадскіх дзіцячых садах застануцца толькі два першыя класы ад гімназіі №7. У перспектыве іх месца базіравання таксама плануецца змяніць.

Ірына РАБУШКА.

Прочитано 976 раз Последнее изменение 22.11.2016 12:13
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить